Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анатоль Шумчанка: «Не хачу ўдзельнічаць у паказным мерапрыемстве»
12:44, 15/03/2007

Лідэр рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка таксама адмовіўся браць удзел у семінары “Вывучэнне магчымасцяў Беларусі ў рамках Еўрапейскай стратэгіі суседства”, які адбываецца 15 сакавіка пад старшынствам віцэ-спікера ніжняй палаты нелегітымнага беларускага “парламента” Сяргея Забалотца і кіраўніцы Працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі Уты Цапф. “Я не лічу мэтазгодным правядзенне сёння семінара пад эгідай АБСЕ. Сёння беларускія прадпрымальнікі размаўляюць самі з сабою, ніякага дыялогу з уладамі няма. Нас ніхто не чуе. Улады робяць усё, што лічаць патрэбным, не звяртаючы ўвагі на праблемы прадпрымальнікаў”, – заявіў Анатоль Шумчанка прэс-цэнтру Хартыі’97.

Прадпрымальнік нагадаў, што РГА “Перспектыва” неаднойчы спрабавала весці дыялог з уладамі. “Колькі разоў “Перспектыва” спрабавала цывілізавана паразмаўляць з уладамі, арганізоўвала форумы, семінары? Але ўлады іх ігнаравалі! Так чаму сёння мы павінны дапамагаць ім вырашаць іх праблемы і ўдзельнічаць у паказным мерапрыемстве? Людзей, якія маглі б прыняць нейкія рашэнні ў сферы прадпрымальніцтва, там няма. Думаць, што “дэпутаты” нешта могуць вырашыць – смешна…Еўропе пара зняць ружовыя акуляры і рэалістычна зірнуць на сітуацыю ў Беларусі”, – лічыць прадпрымальнік.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: