Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязень Зміцер Дашкевіч паўгода за кратамі 14:45, 15/03/2007
Сёньня роўна паўгода як за кратамі знаходзіцца лідэр «Маладога фронту», палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Моладзевага актывіста затрымалі 15 верасьня 2006 года. 2 лістапада яго пакаралі паўтара гадамі зьняволеньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адміністрацыя шклоўскай турмы вынесла палітвязьню Зьмітру Дашкевічу чацьвёртае папярэджаньне. Гэтым разам – за тое, што ён чытаў пасьля адбою. Палітвязень паведаміў аб гэтым сваім бацькам у лісьце, датаваным 5 сакавіка.
Паводле заканадаўства ў Зьмітра Дашкевіча няма шанцаў выйсьці на волю пасьля абвяшчэньня амністыі. Ён лічыцца злосным парушальнікам турэмнага рэжыму, які ня стаў на шлях выпраўленьня.
Беларускія праваабаронцы прынялі рашэньне аб высоўваньні лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча на суісканьне прэміі імя Роберта Кенэдзі.