Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ва Ўкраіне, Латвіі, Літве, Эстоніі пікетавалі беларускія амбасады
15:50, 16/03/2007

Сёньня актывісты моладзевага дэмакратычнага руху адзначаць Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі й сем’ямі зьніклых кароткімі акцыямі ў Менску і рэгіёнах. За межамі краіны акцыі пачаліся ад 12-й раніцы. Як паведаміла “Радыё Свабода”, ва Ўкраіне, Латвіі, Літве, Эстоніі студэнты запалілі сьвечкі ля партрэтаў зьніклых і палітвязьняў насупраць будынкаў беларускай амбасады. Мінакі атрымалі інфармацыйныя ўлёткі.

Сёньня цягам шасьці гадзінаў на тэрыторыі Польшчы на памежным пераходзе зь Беларусьсю актывісты арганізацыі “Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” раздавалі беларусам, якія вярталіся на радзіму, інфармацыйныя матэрыялы й дакумэнтальныя фільмы пра сытуацыю ў Беларусі.

У Менску сёньня ня будзе масавай вулічнай акцыі. Моладзевыя актывісты апасаюцца арыштаў, і таму вырашылі абмежавацца вывешваньнем расьцяжак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, а таксама расклейваньнем партрэтаў зьніклых і асуджаных за апазыцыйную дзейнасьць.

Старшыня камітэту абароны палітрэпрэсаваных і дапамогі іх сем’ям Іна Кулей заявіла “Радыё Свабода”, што гэты дзень абавязкова мусіць адзначацца:

“І звальненьне з працы, і пазбаўленьне магчымасьці вучыцца далей ва ўнівэрсытэтах альбо паступаць у магістратуры, асьпірантуры. Пад пытаньнем лёс тых людзей, якія былі абітурыентамі альбо будуць абітурыентамі — гэта вельмі шырокае кола людзей, зь якімі варта праяўляць салідарнасьць. Салідарнасьць па-беларуску, як я б яе назвала, гэта, канечне ж, перш за ўсё з тымі, каго мы называем палітвязьнямі, таму што ў іх самы цяжкі лёс і ім больш патрэбная падтрымка”.

Іна Кулей распавяла, што сёньня каля пяцідзесяці актыўных удзельнікаў вулічных акцыяў атрымалі дамовы з адвакатамі на абарону правоў у выніку затрыманьня. Яна лічыць гэта адной з праяваў салідарнасьці з рэпрэсаванымі.

Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004, лічыць дэманстрацыю салідарнасьці надзвычай важнай:

“Усе кепскія рэчы імкнуцца рабіць употайкі, каб ніхто ня бачыў, таму калі гэтаму надаецца шырокі розгалас, гэта моцны стрымвальны фактар. Акрамя таго, калі людзі, якія паводле каманды судзяць нас, ахоўваюць у месцах абмежаваньня ці пазбаўленьня волі, калі гэтыя людзі даведваюцца і бачаць, што гэта ня проста нейкі там незразумелы апазыцыянэр, адносна якога далі каманду “шчаміць”, а гэта сапраўды чалавек, пра якога памятаюць, да якога ідуць лісты з усяго сьвету, то гэта цалкам мяняе паводзіны”, -- заявіў Статкевіч для “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: