Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Амстэрдаме абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі
11:30, 16/03/2007

У пятніцу 16 сакавіка ў 16.30 на сайце www.debalie.nl галандская арганізацыя «Press Now» сумесна з арганізацыямі «Movies that Matter» і «Alfred Mozer Stichting» арганізуюць форум для галандскіх студэнтаў з нагоды цяперашняй сітуацыі з свабодай слова ў Беларусі і прагляд фільмаў пра Беларусь.

Дэбаты будуць сфакусаваныя на інтэрактыўных узаемінах паміж беларускімі і нідэрландскімі студэнтамі, будуць абмяркоўвацца ўнікальныя звесткі пра сітуацыю ў Беларусі. Будзе закранутая праблема падвышэння ўзроўню інфармаванасці аб праблемах у нашай краіне. Дыскусія можа быць прагледжаная ў рэжыме онлайн на сайце .

Да таго як пачнуцца дэбаты, будуць паказаныя два дакументальныя фільмы. “Ці магу я атрымаць права” (пра групу студэнтаў з Амстэрдама, якія праводзяць у Еўропе акцыі ў падтрымку Беларусі) і “Урок беларускага” (пра беларускіх студэнтаў і іх штодзённы досвед правядзення мірных пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі).

У абмеркаванні, якое будзе праходзіць пасля паказу фільмаў, выступяць студэнты – героі гэтых фільмаў, а таксама выкажуць свой пункт гледжання эксперты па пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і апазіцыйных рухаў.

Акрамя таго, арганізуецца інтэрнэт-сувязь з студэнтамі з Беларусі, якія былі нядаўна выключаныя з універсітэтаў з прычыны сваёй палітычнай дзейнасці. Такі фармат дыскусіі дае выдатную магчымасць для тых, хто не здолее наведаць у гэты дзень інтэрнэт-сайт, але каму цікава ведаць пра тое, што думаюць пра сітуацыю ў Беларусі галандскія і беларускія студэнты. Пры праглядзе дакументальных фільмаў і падчас абмеркавання можна пакінуць сваё думку або любы з узніклых пытанняў у інтэрнэт-часопісе «Press Now» па адрасе www.pressnow.nl.

Абмеркаванне адбудзецца ў пятніцу 16 сакавіка з 15.45 да 18.00 (18.00–20.15 рэтрансляцыя) па галандскім часе і з 16.45 да 19.00 (рэтрансляцыя 19.00–21.15) па беларускім часе праз www.debalie.nl .


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: