Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомельскія актывісты будуць святкаваць Дзень Волі ў Менску 14:04, 16/03/2007
У Гомелі не плануецца правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з віншаваннем Дня Волі і гадавінай падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менска пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. На яго думку, Дзень Волі – гэта падзея, якая мае агульнарэспубліканскае значэнне, таму мэтазгодна аб’яднаць усе намаганні рэгіёнаў для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў у Менску.