Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Літоўскія дэпутаты заклікаюць ставіцца да Лукашэнкі больш жорстка 16:51, 16/03/2007
Кансэрватары Летувы лічаць, што патрабаваньні да Алксандра Лукашэнкі дзеля пераўтварэньняў у Беларусі не дастаткова цьвёрдыя. Летувіскія палітыкі правага накірунку лічаць, што націск на спадара Лукашэнку павінен мець большыя вынікі. Патрабаваньні зьдзяйсьненьня дэмакратычных нормаў павінны мець пэўныя наступствы для рэжыму, а не з боку самаго рэжыму ў дачыненьні да беларусаў, жадаючых зьменаў у краіне. Аб гэтым, як паведамляе “Польскае радыё”, падчас свайго афіцыйнага візыту ў Кангрэсе ЗША заявіў чалец Сойму Летувы кансэрватар Эмануілас Зінгірыс.
На думку дэпутата Летувы, Кангрэс павінен выпрацаваць больш патрабавальную тактыку да Лукашэнкі, каб той быў бы вымушаны лічыца з агульнапрынятымі нормамі дэмакратыі.
"Толькі цьвёрдыя патрабаваньні ад дыктатара прымусяць і Эўрапейскую супольнасьць задумацца над праблемамі, зь якімі столькі гадоў змагаецца грамадзтва Беларусі!" - акцэнтаваў чалец Сойму.
Эмануілас Зінгірыс стала прымае непасрэдны ўдзел у сэмінарах і канфэрэнцыях, датычных беларускае праблематыкі. На думку палітыка "Беларусь спынілася на 1989 годзе, калі Летува змагалася за сваю самастойнасьць. Тады ня было яшчэ дакладна вядома, якім чынам будзе разьвівацца гісторыя. Гледзячы з пэрспэктывы сёняшняга дня, Беларусі неабходна цьвёрда трымацца ідэі самавызначэньня, сьвядомасьці! Тады перамога над дыктатурай у краіне абавязкова надыйдзе!" - перакананы Эмануілас Зінгірыс.