Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шарамет просіць абароны ў ФСБ
14:31, 16/03/2007

Група грамадзянаў Беларусі, якія ўвесь час пражываюць у Расеі, просіць Федэральную службу бяспекі і Генеральную пракуратуру Расейскай Федэрацыі праверыць інфармацыю пра пагрозы у іх адрас з боку беларускіх спецслужбаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з ініцыятараў звароту, журналіст Павал Шарамет.

Па яго словах, некалькі дзён таму з Менска з крыніц, блізкіх да КДБ Беларусі, у Маскву прыйшла інфармацыя пра тое, што Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду кіраўнікоў сілавых структур, на якой абвінаваціў у абвастрэнні стасункаў з Крамлём сваіх апанентаў у Маскве і нібыта даручыў іх нейтралізаваць. Складзены спіс прыкладна з 15 прозвішчаў, галоўным чынам грамадзянаў Беларусі, у дачыненні якіх вызначаны план спецмерапрыемстваў. Сярод іх ёсць і грамадзяне Расейскай Федэрацыі.

“Я даўно звыкнуўся з пагрозамі ў мой адрас і стаўлюся да іх даволі спакойна, бо выдатна ведаю, што не ўсе з іх з’яўляюцца рэальнымі. Гэта можа быць і правакацыя, і проста псіхалагічны ціск. Але ў дадзеным выпадку мы атрымалі папярэджанне з крыніц, давер да якіх у нас дастаткова высокі”, – сказаў П.Шарамет.

Як паведаміў журналіст, 15 сакавіка група грамадзянаў, у дачыненні якіх паступіла папярэджанне, была прынятая ў расейскай пракуратуры і ФСБ. “У нас адбыўся гутарка, падчас якой мы паінфармавалі супрацоўнікаў ФСБ і пракуратуры аб факце пагроз і папрасілі высветліць, наколькі гэтыя пагрозы рэальныя альбо гэта правакацыя. Нас запэўнілі, што ў рамках кампетэнцыі гэтых структур будуць прынятыя неабходныя меры. Гаворкі не ідзе пра ахову альбо пра жыццё ў бункеры, але пэўныя дзеянні па факце пагроз будуць прынятыя”, – лічыць П.Шарамет.

Аналагічны ліст накіравала кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Расеі кіраўніца Савета па правах чалавека Эла Панфілава.

Кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Валеры Надтачаеў падчас каментару гэтай інфармацыі заявіў БелаПАН, што “ўсім ім трэба публікаваць такую інфармацыю ў жанры фэнтэзі”. “Калі ім сумна, яны то пагрозы вынаходзяць, то лісты невядомых супрацоўнікаў КДБ публікуюць... Усё гэта несур’ёзна”, – заявіў В.Надтачаеў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: