Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кніг на расейскай мове выпушчана ў тры раз больш, чым на беларускай 13:19, 16/03/2007
У мінулым годзе былі выпушчаныя каля 12 тыс. выданняў агульным накладам каля 52 млн. асобнікаў. Пры гэтым 9 996 выданняў накладам каля 45 млн. выйшлі на расейскай мове. Пра гэта на Беларускім форуме русістаў заявіў старшыня афіцыйнага “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Мікалай Чаргінец.
Ён лічыць, што айчынныя пісьменнікі “павінны займацца развіццём і беларускай мовы”. “Нашы пісьменнікі надаюць увагу гэтаму пытанню, каб беларуская мова была на такім самым высокім узроўні, як і расейская”, – адзначыў ён.
Па яго словах, “Саюз пісьменнікаў Беларусі сыходзіць з таго, што ўсё, што выдаюць у краіне, з’яўляецца яе дасягненнем і служыць замацаванню мовы, навукі і адукацыі”. “Мы імкнёмся сваім уласным удзелам спрыяць яшчэ большаму прывіццю любові моладзі да мовы”, – дадаў М.Чаргінец.
У Беларусі выходзіць каля 1220 СМІ (на расейскай мове – 426, на беларускай – 80, на расейскай і беларускай – 376). Гэтыя лічбы таксама агучыў М.Чаргінец, паведамляе БДГ-онлайн.