Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэнэ ван дэр Ліндэн: «Беларусь зрабіла крок назад» 16:02, 16/03/2007
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн рэзка асудзіў апошнія арышты лідараў апазыцыі ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Выступаючы ў Парыжы, прэзыдэнт ПАРЭ падкрэсьліў, што арышты зьяўляюцца тым больш непрымальнымі пасьля таго, як падчас ягонага візыту ў Менску сёлета ў студзені беларускія ўлады выявілі гатовасьць заняць больш канструктыўную пазыцыю ў дачыненьнях з Эўропай і прыступіць да пераменаў у палітычным клімаце краіны. Гэта крок назад, які можа перашкодзіць перагляду цяперашніх дачыненьняў з ПАРЭ, сказаў ван дэр Ліндэн.
Прэзыдэнт ПАРЭ заклікаў беларускія ўлады прыняць канкрэтныя захады ва ўсталяваньні поўнай павагі да дэмакратыі, правоў чалавека і ўлады закона. Ён таксама падкрэсьліў, што Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы будзе надалей уважліва сачыць за стаўленьнем да прадстаўнікоў апазыцыі – у тым ліку і выпушчаных часова, напярэдадні Дня Незалежнасьці Беларусі.
Рэнэ ван дэр Ліндэн таксама сказаў, што ён будзе абмяркоўваць праблему непасрэдна ў размове са старшынём нелегітымнага беларускага парлямэнту.
Беларусь ня ўдзельнічае ў Радзе Эўропы. Бюро ПАРЭ прыпыніла статус беларускага парлямэнту як спэцыяльна запрошанага ў асамблеі 13 студзеня 1997 году.