Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчы з афіцыйным візытам знаходзіцца канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель. Галоўная мэта візыту - паляпшэньне адносінаў паміж абедзьвюма дзяржавамі. Польскія палітыкі спадзяюцца, што візыт Ангелы Мэркель будзе важным момантам у польска-нямецкіх адносінах, а пасьля яго застанецца менш нявырашаных справаў, чым было да гэтага часу.
Пасьля сустрэчы з прэм`ер-міністрам Яраславам Качыньскім Ангела Мэркель падкрэсьліла, што ў Эўразьвязе Польшча зьяўляецца вельмі важным партнэрам для Нямеччыны.
Ангела Мэркель перакананая, што яе размова з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім будзе мець канкрэтныя вынікі. Яна запэўніла, што вельмі радая свайму прыезду ў Польшчу.