Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вiктар Iвашкевiч: «Мiтынг 25 сакавiка адбудзецца ў любым выпадку»
13:49, 16/03/2007

25 сакавiка ўсе, як кажа палiтык Вiнцук Вячорка, “несавецкiя беларусы”святкуюць Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi. Падрыхтоўка да свята вядзецца даўно — загадзя створаны спецыяльны аргкамiтэт па падрыхтоўцы i правядзеннi Дня волi. “Народная воля” вырашыла пацiкавiцца ў намеснiка старшынi Партыi БНФ i намеснiка старшынi аргкамiтэта Вiктара Iвашкевiча, якiя мерапрыемствы запланаваны на 25 сакавiка.

— Як мiнiмум разлічваем на мiтынг на Кастрычнiцкай плошчы, — адказаў спадар Iвашкевiч. — Калi Кастрычнiцкая плошча будзе недаступна, то ён адбудзецца ў тым месцы, дзе мы здолеем стаць.

— Дазвол на мiтынг атрыманы?

— Заяўка на акцыю пададзена яшчэ месяц таму. Паводле закона, мы павiнны атрымаць адказ не пазней як за 5 дзён. Значыць, 19 сакавiка нам мусяць даць канчатковы адказ.

— Скажыце шчыра: маеце надзею на дазвол?

— Мы разглядаем тры варыянты.

Першы — аналаг 19 сакавiка мiнулага года. Мiтынг не дазволiлi, але пры гэтым плошча не была ачэпленая i ўлады не перашкаджалi людзям сабрацца i правесцi мiтынг.

Другi — падобна на тое, што адбылося 25 сакавiка мiнулага года. Плошчу ачапiлi мiлiцыянты, i людзi былi вымушаны iсцi ў сквер Янкi Купалы.

Трэцi — як было 25 лютага 1990 года. На мiтынг, якi адбываўся на плошчы Ленiна i быў замоўлены БНФ, прыйшлi першы сакратар ЦК КПБ Сакалоў i прадстаўнiкi Савета мiнiстраў.

Самi разумееце — ступень верагоднасцi гэтых варыянтаў — тайна! Але думаю, што мiтынг 25 сакавiка адбудзецца ў любым выпадку.

— Цiкава, а як Вы заклiкаеце людзей прыйсцi на плошчу? Да 25 сакавiка засталiся лiчаныя днi, але, на жаль, большасць жыхароў Мiнска не ведае, што канкрэтна адбудзецца ў гэты дзень i дзе адбудзецца.

— Не ведаю, чаму большасць не ведае... Раскiданы ўжо каля 400 тысяч iнфармацыйных матэрыялаў i налепак, спецвыпуск газеты, iдзе хваля iнфармацыi ў Iнтэрнеце, незалежных СМІ. Так што значная частка людзей (прынамсi тыя, хто вызнае дэмакратычныя каштоўнасцi) ведаюць. Ну а тыя, хто першапачаткова кажа: “Я супраць усiх мiтынгаў, мне на гэта напляваць”, — нiчога i слухаць не хочуць...

— Прабачце, але “400 тысяч iнфармацыйных матэрыялаў i налепак” — гэта вельмi шмат. Яны распаўсюджвалiся толькi ў рэгiёнах, цi ў Мiнску таксама?

— 400 тысяч — гэта тое, што распаўсюджвалася толькi ў Мiнску. А ў рэгiёнах i абласных цэнтрах — яшчэ недзе 300 тысяч.

— Зусiм нядаўна “Народная воля” паведамляла пра налепкi, якiя заклiкаюць прадстаўнiкоў улады i апазiцыi разам адсвяткаваць Дзень волi i разам выйсцi на плошчу. Некаторыя адразу сказалi: маўляў, пры такiм падыходзе ўвогуле не пойдзем на плошчу, бо стаяць побач з некаторымi прадстаўнiкамi рэжыму — значыць, не паважаць самiх сябе...

— Лiчу, што людзi нацыянальных i дэмакратычных перакананняў усё роўна прыйдуць на плошчу, каб прадэманстраваць сваю пазiцыю. А падобныя дзiцячыя заявы — на мой погляд, гэта проста недальнабачнасць i iнфантыльнасць. Справа ў тым, што перамены на Беларусi без перамоў з уладай немагчымы. Калi, натуральна, разумець уладу не як аднаго канкрэтнага чалавека, а як правячую элiту, якая непасрэдна ўплывае на сiтуацыю ў Беларусi. I без размовы з чыноўнiкамi не адбудзецца пераменаў, бо мы не маем сiлы для гэтага. Дый гэта было б контрпрадуктыўна, калi б апазiцыя мела намер павыганяць з працы некалькi тысяч чалавек, а на iх месца пасадзiць сваiх. Нават калi адзiн чалавек збяжыць, то за iм тысячы чыноўнiкаў не збягуць. Iм прыйдзецца працаваць...

— Значыць, Вы за тое, каб на плошчу прыйшлi i чыноўнiкi, i апазiцыя?

— Так. На мой погляд, гэта нашмат лепш, чым наладжванне спадарамi Скрабцом i Фраловым 2 красавiка шэсця i мiтынгу ў падтрымку нейкага яднання Беларусi i Расii.

— Сёння асобныя грамадскiя i палiтычныя дзеячы кажуць пра тое, што 25 сакавiка многiя апазiцыйныя лiдэры будуць знаходзiцца недзе за межамi Беларусi. У адных — семiнары, у другiх — важныя сустрэчы на мiжнародным узроўнi, у трэцiх — яшчэ нешта. Як Вы да гэтага ставiцеся?

— Шэраг партый не ўдзельнiчае ў аргкамiтэце. I калi яны будуць адсутнiчаць на плошчы 25 сакавiка, то гэта iх асабiстая пазiцыя. Вiдаць, iм гэтая тэма проста не цiкавая...

— Незалежныя аналiтыкi кажуць, што некаторыя апазiцыйныя акцыi правальвалiся менавiта з-за дрэннай арганiзацыi. Цi ёсць у складзе аргкамiтэта людзi, якiя нясуць, скажам так, персанальную адказнасць за агітацыйную работу сярод рабочых МТЗ, трактарнага завода, швейных фабрык, супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ — працуюць з людзьмi, тлумачаць iм, як важна ў гэты дзень быць разам i прыйсцi на плошчу?

— Людзi з дэмакратычнымi перакананнямi сёння ёсць у кожнай сацыяльнай групе. Мы распаўсюджваем iнфармацыю ў Iнтэрнеце, у незалежных сродках масавай iнфармацыi, i людзi, якiя цiкавяцца палiтыкай, iнфармацыю пра падзеi на плошчы маюць. Колькi ты адказных нi прызначай, немагчыма выгнаць на мiтынг рабочых трактарнага завода, якiя кажуць: “А нам i так пакуль што харашо!”. А той рабочы цi iнжынер, якi прызнае каштоўнасць незалежнасцi i свабоды, ён сам прыйдзе на плошчу. Прыйдзе самастойна, а не ў калоне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: