Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Леванеўскі: Прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі прыйдуць 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага
10:46, 16/03/2007

Прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі маюць намер прыйсці 25 сакавіка ў 12.00 на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) у Менску. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў лідэр Стачкама прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі.

“Па папярэдніх дадзеных, шмат прадпрымальнікаў Менска, абласных цэнтраў і раённых гарадоў маюць намер узяць удзел у святкаванні Дня Волі сумесна з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Шмат хто прыйдзе са сваімі сябрамі і знаёмымі”, – заявіў прадпрымальнік.

Акрамя таго, па словах Леванеўскага, 25 сакавіка адбудзецца і аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь.

Адметнай рысай дадзенага страйку і акцыі ў цэлым з’яўляецца тое, што 25 сакавіка шмат прадпрымальнікаў будуць высоўваць не толькі патрабаванні, звязаныя з іх прадпрымальніцкай дзейнасцю, але і звязаныя з парушэннем правоў грамадзянаў.

Прадпрымальнікі выкажуць сваю нязгоду з неабгрунтаваным ростам камунальных плацяжоў і збядненнем насельніцтва.

Адно з асноўных палітычных патрабаванняў прадпрымальнікаў – гэта вызваленне палітвязняў (Аляксандра Казуліна, Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і іншых). Акрамя таго – спыненне пераследу грамадзянаў па палітычных матывах, перагляд і адмена прысудаў усіх асуджаных да пазбаўлення свабоды і прыцягнутых да крымінальнай, адміністрацыйнай і іншай адказнасці па палітычных матывах з 1996 года, рэабілітацыя пазапраўна асуджаных і выплата ім кампенсацыяў.

Асноўныя эканамічныя патрабаванні прадпрымальнікаў:

1.Увесці мараторый на выданне ўказаў і дэкрэтаў, якія пагаршаюць умовы прадпрымальніцкай дзейнасці, адмяніць 20 дэкрэт (у частцы абмежаванняў па продажу парфумерыі) і ўказ №760 (2006 года).

2. Увесці мараторый на падвышэнне прамых і ўскосных падаткаў цягам трох гадоў.

3. Для ІП, якія выплачваюць адзіны падатак, адмяніць кнігі ўліку тавараў і накладныя, якія прадпрымальнік абавязаны запаўняць штодня (без бухгалтара не разабрацца).

4. Сацыяльнае страхаванне ІП і іншыя выплаты ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды вырабляць з адзінага падатку, які яны выплачваюць, тым самым атрымалася б пазбегнуць шматлікіх праблем з фондам сацыяльнай абароны.

5. Скараціць спіс тавараў, якія падлягаюць абавязковай гігіенічнай рэгістрацыі і сертыфікацыі.

6. Пачаць дыялог з прадпрымальнікамі, а не з штучна створанымі адміністрацыяй псеўда-грамадскімі арганізацыямі прадпрымальнікаў, цалкам падкантрольнымі адміністрацыі.

7. Знізіць у два разы стаўку адзінага падатку і арэнды за гандлёвыя месцы.

8. Спыніць крымінальны і адміністрацыйны пераслед прадпрымальнікаў па фармальных і надуманых прыкметах.

9. Знізіць кошт камунальных паслуг для насельніцтва да ўзроўню 1994 года, калі аплата за камунальныя паслугі складала не больш як 15 адсоткаў ад сярэдняй з/платы (сёння кошт камунальных паслуг перавышае заработную плату шматлікіх грамадзянаў Беларусі і набліжаецца да сярэдняй заработнай платы).

10. Забяспечыць роўныя сацыяльныя гарантыі дзяржавы маці і сем’ям пры нараджэнні дзіцяці без дыскрымінацыі іх па прафесійных і іншых прыкметах.

11. Усталяваць мінімальную заработную плату і пенсію ў памеры 200 Еўра, датацыі па беспрацоўі і стыпендыю ў памеры не меней як 100 Еўра ў месяц.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: