Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Брусэлі ўзгадваюць сакавіцкія падзеі ў Менску
10:18, 16/03/2007

У Брусэлі пачаліся імпрэзы, прысьвечаныя гадавіне сакавіцкіх падзеяў у цэнтры Менску. У рамках мерапрыемстваў – выстава менскіх фатографаў, якія здымалі леташнія падзеі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, прагляд фільму рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Учора ўвечары ў кавярні Grand Prix Bar адбыўся паказ спэктакляў “Свабоднага тэатру” пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна.

Grand Prix Bar, што ў цэнтры бэльгійскай сталіцы, мае рэпутацыю добрай і да таго ж вельмі дэмакратычнай рэстарацыі. Таксама ён вабіць брусэльцаў сваімі імпрэзамі. Тут праводзяцца канцэрты, выставы. Учорашнія наведнікі Grand Prix Bar прыйшлі ў кавярню, каб паглядзець спэктаклі менскага Свабоднага тэатру “Быць Гаральдам Пінтэрам” і “Пакаленьне джынс”, паведамляе “Радыё Свабода”.

Словы “Я свабодны!” -- лейтматыў “Пакаленьня джынс”. Аўтар п’есы Мікалай Халезін прысьвяціў яе тым, хто, незалежна ад узросту, апранаецца ў джынсы, аддае перавагу рок-музыцы і закаханы ў свабоду.

Спэктакль “Гаральд Пінтэр” – таксама пра свабоду, а яшчэ і пра выбар творцы, пра праўду ў жыцьці і мастацтве. У спэктакль увайшлі ўрыўкі з твораў вядомага брытанскага драматурга Пінтэра, ягоная нобэлеўская прамова, а таксама лісты вязьняў беларускіх турмаў на волю”.

У часе спэктакляў усё маналёгі і рэплікі актораў перакладаліся на ангельскую мову. Ля сцэны быў усталяваны вялікі экран, па якім ішлі субцітры. Паводле Вольгі Стужынскай, кіраўніцы брусэльскага офісу “За дэмакратычную Беларусь” і арганізатаркі імпрэзы, гледачоў хапала. Гэта была самая шырокая публіка, у тым ліку і бэльгійскія беларусы.

“Былі самыя розныя людзі. Усе яны цікавяцца беларускай сытуацыяй. Мы, са свайго боку, хочам пазнаёміць брусэльцаў з нашымі таленавітымі акторамі, мастакамі, фатографамі, расказаць праз культурніцкія сродкі пра тое, што адбылося ў мінулую вясну ў Менску”,-- сказала Вольга Стужынская.

Учорашні выступ менскіх артыстаў паклаў пачатак цэлай сэрыі імпрэзаў, прысьвечаных гадавіне сакавіцкіх падзеяў у Менску. У гэтыя выходныя брусэльцы змогуць паглядзець фільм рэжысэра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, а таксама наведаць выставу менскіх фатографаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: