Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юшчанка: «Беларусь мусіць даць сігнал сусветнай супольнасці» 09:48, 16/03/2007
“Беларусь мусіць даць сігнал сусветнай супольнасці, што яна рэагуе на сфармаваныя еўрапейскай дэмакратыяй сігналы ў дачыненні да сітуацыі з Беларуссю. І гэтую працу Украіна праводзіць як сусед”, – заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў Капенгагене падчас выступу ў парламенце перад сябрамі дацкага таварыства знешняй палітыкі, прадстаўнікамі палітычных і грамадскіх колаў Даніі, дыпламатычнага корпуса і СМІ.
Ён падкрэсліў, што Украіна салідарная з палітычнай пазіцыяй ЕЗ наконт Беларусі. У той самы час як сусед Беларусі Украіна просіць улічыць шэраг акалічнасцяў.
Юшчанка выказаў перакананне, што татальная ізаляцыя Беларусі шкодзіць дэмакратычным працэсам у гэтай дзяржаве. “Беларусь не патрабуецца ў адвакаце, але мы як суседзі зацікаўленыя ў тым, каб вярнуць Беларусь да дыялогу з Еўропай”, – сказаў прэзідэнт
Ён паведаміў, што плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і будзе абмяркоўваць з ім пытанне таго, як сфармаваць двухбаковыя стасункі так, каб яны ішлі на карысць дэмакратыі і нармальнага суіснавання з ЕЗ.