Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Па дадзеных на 1 сакавіка 2007 года запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі павялічыліся ў фактычных цэнах з пачатку года на 28,8% пры росце індэксу цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 13,5%. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці ў студзені–лютым 2007 года склала 61,6% (летась – 58,2%). У фактычных цэнах гэта 3 трлн. 267,5 млрд. рублёў.
Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці склаліся ў лёгкай прамысловасці (131,7%), харчовай прамысловасці (94,4%), машынабудавання і металаапрацоўцы (92,5%). У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы гатовай прадукцыі склалі 69,7% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, што на 10,3% больш, чым на 1 лютага 2007 года. У прамысловасці будаўнічых матэрыялаў – 62,5% (на 3% больш), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці – 51,9% (на 7,4% больш), у паліўнай прамысловасці – 15,8 % (на 2%), у чорнай металургіі – 7,4% (на 4,4% менш). Максімальныя запасы гатовай прадукцыі на 1 сакавіка склалі: бытавыя гадзіннікі – у 21,1 разы больш сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, тканіна ваўняная – у 4,3 разы, тканіна ільняная – у 4,5 разы. Панчошна-шкарпэткавых вырабаў назапасілася 257,9% сярэднемесячнага аб’ёму, абутку – 198,9%, крупы – у 251,7 разы больш, металарэзных станкоў – 206,7%, тэлевізараў – 195,9%.
Менш усяго на складах запасаў мінеральных угнаенняў – 3,2%, грузавых аўтамабіляў – 25,7%, гарэлкі і лікёра-гарэлкавых вырабаў – 16,6%, цэменту – 4,6%.