Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння ў Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У гарадах Еўропы і ЗША адбудуцца акцыі з заклікам да ўлад Беларусі вызваліць беларускіх палітвязняў і пачаць дэмакратычныя ператварэнні.
Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, адбудуцца 16 сакавіка ў Брусэлі, Вашынгтоне, Амстэрдаме, Лондане, Варшаве, Кракаве, Кіеве, Познані, Любліне, Празе і шматлікіх іншых гарадах і краінах.
Вулічныя акцыі ў падтрымку Беларусі адбудуцца ў 10 гарадах Польшчы. У Кіеве пройдзе пікет каля беларускай амбасады. Акцыя з патрабаваннем вызваліць палітвязняў адбудзецца 16 сакавіка і каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне. У Брусэлі быў паказаны спектакль беларускага “Свабоднага тэатра” “Пакаленне Джынс”. У Амстэрдаме адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі, і паказ фільмаў “Урок беларускага” і “Ці магу я мець права”.
Дні беларускай салідарнасці праходзяць 16 дня кожнага месяца ў знак салідарнасці з сем’ямі зніклых у Беларусі апазіцыянераў, палітвязнямі, рэпрэсаванымі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.