Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эдуард Таўпянец: «Для Беларусі час таннага паліва мінуў»
10:04, 16/03/2007

Рост цаны на газ і ўвядзенне пошліны на нафту, якая пастаўляецца з Расеі, з пачатку 2007 года прывялі да таго, што Беларусь вырашыла шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энерганосьбітаў і павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва. Пра планы Менска па паніжэнні залежнасці эканомікі ад паставак расейскіх энергарэсурсаў “Времени новостей” распавёў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец.

– Час таннага паліва мінуў. Складанасць не ў самім падвышэнні цэнаў на энергарэсурсы, а тое, што яно было рэзкім і аднамаментным. Цяпер не толькі энергетыкам, але і спажыўцам давядзецца па-іншаму паставіцца да эканоміі энергарэсурсаў, пераходзячы да глыбокіх тэхналагічных ператварэнняў.

– Ці пацягне гэта да зменаў у энергасістэме Беларусі?

– Пакуль мы не плануем буйных структурных ператварэнняў. Мы крытычна ставімся да раздрабнення энергетыкі шляхам стварэння асобных кампаній па генерацыі, перадачы, размеркаванні і збыту. Такія рэформы ў нашых суседзяў толькі ўзмацнілі залежнасць спажыўцоў ад манапольнай палітыкі энергетычных кампаній. У той самы час мы разлічваем, што на беларускім рынку пачнуць працаваць незалежныя вытворцы энергіі. Мы бачым працэс ператварэнняў у энергетыцы не як ломку сістэмы, а як яе разумнае ўдасканаленне.

– Якія планы па пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты і газу?

– Пытанне набыцця нафты не знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства энергетыкі. Гаварыць пра магчымасць альтэрнатыўных паставак газу вельмі складана. На дадзены момант яны эканамічна немэтазгодныя. Трубаправодная манаполія “Газпрома” не дазваляе ажыццявіць пастаўкі гэтага віду паліва з іншых краін. У свой час мы цалкам падтрымалі будаўніцтва першай ніткі магістральнага газаправода Ямал–Еўропа, даўшы “Газпрому” льготы і прэферэнцыі больш як на 200 млн. дал. Мы гатовыя да засваення і распрацоўцы газавых радовішчаў Расеі, але пакуль не знайшлі належнага разумення расейскага боку.

– Альтэрнатыўныя пастаўкі энерганосьбітаў могуць абысціся даражэй, бо расейскія цэны для Беларусі па-ранейшаму ніжэйшыя за сусветныя...

– Кошт рэсурсаў у альтэрнатыўных пастаўшчыкоў з’яўляецца прадметам перамоваў. Паколькі дзейнічаюць рынкавыя стасункі, пакупнік вызначае, ці прыняць умовы прадаўца. Несумнеўна, мы разумеем праблемы расейскага газавага рынку. З аднаго боку, узрос попыт на гэты від паліва, з іншага – аб’ёмы здабычы падаюць, а выдаткі растуць у сувязі з неабходнасцю засваення новых радовішчаў. Але, як вядома, рост цэнаў на энергарэсурсы часта прыводзіць да таго, што пакупнікі пераглядаюць свае доўгатэрміновыя абавязальніцтвы па аб’ёмах закупаў у бок паніжэння. Сёння мы залежым ад імпарту расейскіх энергарэсурсаў, але існуюць і іншыя магчымасці.

– Якія перспектывы выкарыстання ўласнага беларускага паліва?

– Да 2012 года плануецца павялічыць долю мясцовых рэсурсаў у агульным аб’ёме спажывання да 25%. Ужо ў 2006 годзе мы ўвялі ў эксплуатацыю шэраг энергетычных аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва – драўніну, адыходы дрэваапрацоўкі, торф. Гэтыя аб’екты маюць невялікую магутнасць. Але для нас больш істотным з’яўляецца разбурэнне стэрэатыпаў па дачыненні да так званых нетрадыцыйных крыніц энергіі. Яшчэ нядаўна нават сярод энергетыкаў было шмат скептыкаў, якія не разумелі, навошта пераходзіць на дровы, торф, гідрарэсурсы, калі ёсць танны газ. Значнае падвышэнне цэнаў расейскімі пастаўшчыкамі сыграла сваю ролю – скептыцызм практычна знік, усім стала зразумела, што патрэбна дыверсіфікаванне энергарэсурсаў.

– Як ідзе падрыхтоўка да будаўніцтва беларускай АЭС?

– Сёння навукоўцы вывучаюць эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя пытанні. Актыўна вядзецца праца над фармаваннем заканадаўчай базы, а таксама спецыяльнага нагляднага органа, які будзе кантраляваць працэс стварэння атамнай станцыі.

– Ці вядуцца перамовы з патэнцыйнымі пастаўшчыкамі абсталявання?

– Сёння мы вывучаем праекты АЭС, якія ёсць у свеце. Трэба арыентавацца на самы бяспечны і надзейны тып рэактара. У нас ужо ёсць прапановы шэрагу патэнцыйных партнёраў аб удзеле ў будаўніцтве АЭС. Пры правядзенні тэндэру адным з галоўных крытэраў будзе максімальнае выкарыстанне беларускага будаўніча-мантажнага комплексу і сертыфікаванай прадукцыі беларускіх заводаў.

– Ці ёсць канчатковае рашэнне, дзе будзе пабудаваная станцыя?

– Выбар пляцоўкі –комплексная задача, звязаная з гарантаваннем бяспечнай эксплуатацыі. Даследчыя працы праводзяцца па ўсёй краіне. У Беларусі ёсць некалькі пляцовак, якія адпавядаюць самым жорсткім сусветным патрабаванням да размяшчэння АЭС. Але пакуль вышукальніцкія працы не скончаныя і пэўная пляцоўка не вызначаная.

– Урад мае намер пабудаваць АЭС у больш сціснутыя тэрміны, чым планавалася раней. Ці не адаб’ецца гэта на бяспецы яе працы?

– Эканамічна выгодна пабудаваць станцыю хутчэй, але ёсць праектныя патрабаванні, патрабаванні па тэхналогіях, якія парушаць нельга. У сярэднім тэрміны будаўніцтва станцый у свеце вагаюцца ад шасці да васьмі гадоў з моманту падпісання кантракту. Разам з тым асобныя этапы падрыхтоўчых і шэрагу іншых прац, якія не ўплываюць на бяспеку, можна паскорыць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: