Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паўла Севярынца 5,5 гадзінаў трымалі пад вартай
11:37, 16/03/2007

Мінулую ноч бацькі палітыка і ягоныя сябры спрабавалі высьветліць, куды завезьлі палітвязьня Паўла Севярынца супрацоўнікі Наваполацкай спэцкамэндатуры. Нагадаем, што ўчора ў часе працоўнае зьмены на лесаўчастак у вёсцы Алёшча па зьняволенага палітыка прыйшла службовая машына, і з тае пары зьвязацца зь ім было немагчыма.

Дзяжурны спэцкамэндатуры ў адказ на тэлефанаваньні тлумачыў хіба тое, што Севярынца нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат "хімікаў", з прычыны нейкае ўнутранае праверкі. Але спраўдзіць гэта бацькам Паўла так і не ўдалося: мабільнай тэлефоннай сувязі ў Малым Сітне няма, а ў хаце камэнданткі інтэрната, дзе ёсьць звычайны тэлефон, цягам усяго вечара й начы ніхто не здымаў слухаўку.

Толькі сёньня ўраньні бацькі Паўла Севярынца здолелі зьвязацца з сынам, бо ён ужо выйшаў на працу, перадала “Радыё Свабода”. Павал паведаміў, што на службовай машыне спэцкамэндатуры яго насамрэч адвезьлі ў інтэрнат, прычым суправажаў яго асабіста начальнік спэцкамэндатуры Ігар Дамуць. Цягам пяці з паловай гадзін яго прытрымалі пад вартай, а потым супрацоўнікі спэцкамэндатуры зьехалі, так і не патлумачыўшы прычынаў "хатняга арышту".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: