Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пытанне пра пастаўкі цукру ў Расею яшчэ не вырашанае
15:17, 16/03/2007

Пагадненне аб пастаўках цукру на расейскі рынак будзе заключанае толькі пасля падпісання асноўнага міжурадавага пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расеяй. Перамоўны працэс і праца над гэтым дакументам працягваюцца, паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Іван Данчанка.

Ён адзначыў, што 14 сакавіка ў Маскве з удзелам прадстаўнікоў Міністэрстваў замежных спраў, гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання і канцэрна “Белдзяржхарчпрам” адбылося працоўнае паседжанне камісіі, дзе ўзгадняўся тэкст пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. “Пасля падпісання гэтага дакумента мы выйдзем на неадкладнае падпісанне пагаднення аб пастаўках беларускага цукру на расейскі рынак, якое пацягне адмену адзінага мытнага паста, якім з’яўляецца цяпер Траекураўскі мытны пост у Маскве”, – сказаў Іван Данчанка.

Цяпер пастаўкі беларускага цукру ў Расею здзяйсняюцца ў ранейшым рэжыме – з абавязковай выгрузкай кожнай партыі і праверкай паходжання цукру. У суткі правяраецца максімум пяць вагонаў.

Па словах Івана Данчанкі, цукровыя камбінаты рэспублікі працягваюць працу па збыце цукру ў расейскія рэгіёны, Сярэднюю Азію, Казахстан, Кыргызтан, іншыя краіны СНД. Складаюцца новыя дамовы. “Пакуль яшчэ для цукру не сезон, але я ўпэўнены, што попыт на яго абавязкова будзе, і мы здолеем паправіць сітуацыю”, – падкрэсліў ён.

Кіраўнік галіны паведаміў таксама, што з 15 сакавіка Жабінкоўскі цукровы завод і Слуцкі цукрарафінадны камбінаты прыступілі да планава-папераджальнага рамонту абсталявання. Па тэхналогіі пасля сезону перапрацоўкі неабходны 70-дзённы аднаўленчы перыяд. Абсталяванне правяраецца, зношаныя дэталі замяняюцца на новыя. На Скідзельскім цукровым камбінаце працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці, якая дазволіць павялічыць магутнасць прадпрыемства да 5,5 тыс.тон перапрацоўкі цукровага бурака ў суткі.

Цукровыя камбінаты ўжо авансуюць сельскія гаспадаркі пад ураджай 2007 года. Мяркуецца, што аванс будзе таварным на суму Вr90 млрд.: цукровыя камбінаты закупяць для гаспадарак сваіх сыравінных зон насенне і сродкі абароны раслін. Дамовы з пастаўшчыкамі ўжо складзеныя, вядзецца завоз насення.

У цяперашнім годзе пасевы цукровага бурака будуць размешчаныя на 104 тысячы га. Плануецца атрымаць 3,6 млн. тон салодкіх карняплодаў. Дзяржзаказ складзе 3,2 млн. тон.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: