Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 1718
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тыдзень салідарнасьці з Беларусьсю напярэдадні 25 сакавіка (Фота)
15:55, 17/03/2007

Сёньня ў Польшчы і Эўропе пачынаецца “гарачы тыдзень беларускіх падзеяў” – культурных і палітычных, прымеркаваных да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і Дня Волі 25 сакавіка. Кульмінацыяй тыдня салідарнасьці з Беларусьсю стане вялізны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, які пройдзе 25 сакавіка, на Замкавым пляцы ў Варшаве.

Беларускі тыдзень пачнецца ад шэрагу культурніцкіх падзеяў – сёньняшняга канцэрту Аляксандра Памідорава ў Варшаве. У нядзелю адбудуцца паказы дакумэнтальных фільмаў зь Беларусі і польскіх пра Беларусь – “Плошча” Юрыя Хашчавацкага, “Урок беларускай” Мірэка Дэмбіньскага, сустрэчы з рэжысэрамі, выставы здымкаў зь Беларусі.

У начы зь нядзелі на панядзелак у Польшчы і іншых эўрапейскіх краінах з ініцыятывы Маладых эўрапейскіх кансэрватараў адбудзецца акцыя “Дай голас беларусам”. Яе ўдзельнікі зь 30 гарадоў Эўропы завяжуць вусны помнікам, што стаяць у іхных гарадах, і павесяць на іх плякаты з патрабаваньнем свабоды слова ў Беларусі.

Вядомыя музыкі зь Беларусі і Польшчы выступяць 25 сакавіка – у беларускі Дзень Волі – у гістарычным цэнтры Варшавы.

“Там выступяць зоркі польскай музыкі, і гэта будзе канцэрт у рытме “рэгі” – музыкі міру. Мы ня хочам, каб гэта быў сумны канцэрт, ня хочам гаварыць пра тое, як дрэнна, але пра тое, як можа быць добра”, -- заявіў “Радыё Свабода” адзін з арганізатараў канцэрту Куба Міхалоўскі.

25 сакавіка, у 12.00 на плошчы Каліноўскага ў Менску адбудзецца сьвяткаваньне Дня Волі.





Акцыя, падобная да заплянаванай летась, адбылася ў гарадох Эўропы год таму (надпісы па-фінску і па-швэдзку на помніку ў Хэльсынках: “Дайце голас народу Беларусі”)


Тая ж акцыя ў Брусэлі...


...і ў Падуі

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: