|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Свабодны тэатр» выступіў у Брусэлі (Фота) 16:32, 17/03/2007 На мерапрыемствы сабраліся прадстаўнікі розных палітычных і тэатральных еўрапейскіх структур, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі. Галоўнай падзеяй сталі паказы двух спектакляў “Свабоднага тэатра” – “Пакаленне Jeans” і “Быць Гаральдам Пінтэрам”. “Свабодны тэатр” практычна кожны месяц адзначае Дзень беларускай салідарнасці паказамі сваіх спектакляў, прымяркоўваючы свае гастролі і паказы ў Менску да 16 дня кожнага месяца. Так было падчас гастроляў у парыжскім Theatre-Studio, Шведскім Каралеўскім тэатры, тэатры Сэнт-Эцьена. Мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Халезін пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 выступ у Брусэлі: «Мы заўсёды імкнёмся сумясціць нашы гастролі з датай, якая стала найважнейшай для беларусаў у апошнія гады. І мы рады, што ўсё больш культурных ініцыятыў і калектываў уключаюцца ў працэс падтрымкі Беларусі. Але гэта не значыць, што наша мэта – праца за межамі краіны. Гэты тыдзень мы пачалі з паказаў спектакляў у Брусэлі, працягнем у Менску, а 23–24 сакавіка выступім у Маскве, дзе нам падаў свае сцэнічныя пляцоўкі тэатральны Цэнтр ім. Меярхольда”. 24 сакавіка акцыі ў Брусэлі працягнуцца паказам дакументальнага фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча” і канцэртам славацкай спявачкі Пятры Джордан Арганізатарам мерапрыемстваў выступіў брусэльскі офіс арганізацыі “За дэмакратычную Беларусь”, які ўзначальвае Вольга Стужынская. ![]() ![]() Сцэна з спектакля “Пакаленне Jeans” ![]() Сцэна з спектакля “Быць Гаральдам Пінтэрам” ![]() Выстава беларускіх фотарэпарцёраў
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|