Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канцэрт беларускіх музыкаў у Кракаве 16:39, 17/03/2007
16 сакавіка, у Дзень беларускай салідарнасці, у кракаўскім клубе “Студыё” адбыўся канцэрт вядомых беларускіх рок-музыкаў Аляксандра Памідорава, гуртаў “Крама” і N.R.M. Канцэрт меў поспех – паслухаць беларускіх музыкаў у клуб прыйшлі некалькі сотняў чалавек.
Сваімі уражаннямі ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 падзялілася глядачка Юлія Бандарэнка:
“У канцэрце ўдзельнічалі больш за тысячу чалавек. Людзі з задавальненнем слухалі беларускіх выканаўцаў – Аляксандра Памідорава, гурты “Крама” і N.R.M. Беларускія музыкі адразу абвесцілі, што 16 дня кожнага месяца адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зьніклых палітыкаў. У адказ людзі скандавалі “Жыве Беларусь!” і падтрымлівалі музыкаў воплескамі. “Краму” і N.R.M. шмат разоў выклікалі на “біс”. Гэта была на самой справе вельмі добрая, сяброўская атмасфера. Усім вельмі спадабалася, нават тым, хто ніколі не слухаў беларускай музыкі”, -- распавяла Юлія Бандарэнка.