Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 1718
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У офісе «Бацькаўшчыны» адбыўся ператрус
12:11, 17/03/2007

Ператрус ў памяшканні, дзе знаходзіліся кнігі і частка маёмасці міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, які адбыўся 16 сакавіка, скончыўся канфіскацыяй некаторых выданняў.

Па словах старшыні рады “Бацькаўшчыны” Алены Макаўской, людзі, што прыйшлі з ператрусам у кватэру, дзе захоўвалася частка кніг, “не назваліся, не паказалі ордэраў на ператрус і ўвогуле не прад’явілі ніякіх паўнамоцтваў”. “Адзіны, хто паказаў пасведчанне, – участковы, які прыйшоў з гэтымі людзьмі. Па яго словах, ад суседзяў паступіла інфармацыя, што ў нас парушаюцца агульнапрынятыя нормы ўтрымання жылых памяшканняў. Потым у правяраючых узнік падазрон, што ў гэтым памяшканні знаходзіцца офіс”, – паведаміла А.Макаўская БелаПАН.

Паводле яе інфармацыі, асобы, якія праводзілі ператрус, канфіскавалі блізу тысячы асобнікаў кніг гістарычнага зместу, у тым ліку аўтарства Юрыя Віцьбіча і Юрыя Туранка – вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі. “Мы падумаем, ці абскардзіць канфіскацыю змешчаных у нас на захоўванні кніг, пасля нарады з юрыстамі. Роўна як і шматлікія парушэнні пры правядзенні ператрусу”, – паведаміла А.Макаўская.

Яна падкрэсліла, што памяшканне, у якім адбыўся ператрус, не з’яўляецца офісам арганізацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: