Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 1718
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рада Еўропы будзе ўважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі 25 сакавіка
11:07, 17/03/2007

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) будзе ўважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі 25 сакавіка. Пра гэта заявіў кіраўнік Асамблеі Рэнэ ван дэр Ліндэн падчас выступу 16 сакавіка на паседжанні Пастаяннага камітэта ПАРЕ у Парыжы, паведамляе афіцыйны сайт ПАРЕ.

Рэнэ ван дэр Ліндэн выступіў з рэзкім асуджэннем нядаўніх арыштаў лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка. Кіраўнік ПАРЕ падкрэсліў, што гэтыя арышты “тым больш недапушчальныя” пасля таго, як у студзені 2007 года падчас візіту Рэнэ ван дэр Ліндэна ў Менск беларускія ўлады заяўлялі “пра сваё жаданне заняць больш канструктыўную пазіцыю ў стасунках з Еўропай і палепшыць палітычны клімат у краіне”. Гэта крок назад, які падвяргае небяспецы магчымасць перагляду наяўных стасункаў паміж Беларуссю і ПАРЕ, падкрэсліў Рэнэ ван дэр Ліндэн.

Кіраўнік ПАРЕ заклікаў беларускія ўлады зрабіць “пэўныя крокі для поўнай павагі дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона”. Рэнэ ван дэр Ліндэн таксама падкрэсліў, што мае намер абмеркаваць гэтую праблему непасрэдна з спікерам “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: