Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Вільні каля беларускай амбасады прайшоў пікет (Фота) 12:27, 17/03/2007
У Вільні 16 сакавіка адбылася акцыя з нагоды салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі і сем’ямі зьніклых палітыкаў.
Як паведамляе БелаПАН, да беларускай амбасады прыйшлі маладыя актывісты дэмакратычнага руху з партрэтамі Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Генадзя Карпенкі, а таксама Аляксандра Казуліна, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Дзяніса Дзянісава і Мікалая Аўтуховіча. Прысутныя запалілі сьвечкі.
На завяршэньне акцыі маладыя людзі перадалі партрэты прадстаўніку дыпляматычнага прадстаўніцтва і патлумачылі сэнс акцыі.