Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 1718
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве, Бабруйску, Полацку, Салігорску, Навалукомлі, Дзяржынску адзначылі Дзень салідарнасьці (Фота)
12:56, 17/03/2007

У многіх гарадах Беларусі 16 сакавіка адзначылі традыцыйны Дзень беларускай салідарнасьці. Людзі выходзілі на плошчы сваіх гарадоў з партрэтамі палітвязьняў і запальвалі свечкі.

У Магілёве Дзень салідарнасьці адзначылі запальваньнем традыцыйных сьвечак памяці. Актывісты моладзевых арганізацыяў з запаленымі сьвечкамі прайшлі цэнтральнымі вуліцамі гораду. На завяршэньне ўдзельнікі акцыі прыйшлі да будынку Магілёўскага гарвыканкаму.

У Бабруйску актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правялі акцыю на традыцыйным для Дня салідарнасьці месцы – капліцы перад Менскімі могілкамі. Прыблізна праз гадзіну пад’ехалі міліцыянты, якія вымусілі актывістаў спыніць акцыю.

І ў Магілёве і Бабруйску сакавіцкі Дзень салідарнасьці абышоўся без затрыманьняў.

Полацкія “маладафронтаўцы” таксама зладзілі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі. А 20-й гадзіне яны сталі з запаленымі сьвечкамі ў руках ля помніка Францішку Скарыне. Агулам у акцыі бралі ўдзел восем чалавек і доўжылася яна 15 хвілін. Паводле арганізатараў, міліцыі ля помніка не было, і гэта ўратавала іх ад затрыманьняў.

У Новалукомлi ў некалькiх месцах прайшла акцыя Салiдарнасцi з сем`ямi зьнiклых i палiтвязьнямi, у якой прымала ўдзел 20 чалавек -- актывiсты кампаніі "За Свабоду" i "Маладога Фронту".

16 сакавіка, як і месяц таму, улады вырашылі разагнаць акцыю ў Салігорску. Адмыслова для гэтага на дапамогу мясцовай міліцыі ў Салігорск прыбылі байцы спэцназу і аўтазак. Але, як паведамлялася раней, у сувязі з набліжаючымся Днём Волі 25 сакавіка, было прынята прынцыповае рашэньне пра зьмену фармату акцыі Салідарнасьці 16-га сакавіка ў Салігорску. Каб выключыць арышты актывістаў напярэдадні Дня Волі было вырашына замест выхаду на плошчу запаліць сьвечы Салідарнасьці ля будынка гарадзкога Суда.

- Мы прадбачылі прыезд спэцназу, аднак ня выйшлі гэтым разам на плошчу выключна з-за набліжаючагася сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску 25 сакавік. Многіх маглі папросту пасадзіць на "суткі" да 25-га, як гэта ўжо было не аднойчы ў Салігорску. Таму, карыстаючыся момантам, яшчэ раз заклікаю ўсіх, хто любіць нашую родную Беларусь, прыйсьці на пляц Каліноўскага (Кастрычніцкая плошча) у Менску а 12-й гадзіне 25 сакавіка, каб разам адзначыць найважнейшае беларускае сьвята - Дзень Волі, - пракамэнтаваў зьмену фармату акцыі моладзевы актывіст Алесь Міхалок.


Навалукомль


Навалукомль


Навалукомль


Навалукомль


Дзяржынск


Дзяржынск


Полацк


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: