Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 1718
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы заклікалі беларусаў прыняць удзел у акцыі 25 сакавіка (Фота)
15:31, 17/03/2007

У Польшчы Дзень салідарнасці з Беларуссю быў адзначаны на беларуска-польскім памежным пераходзе “Кузніца Беластоцкая”. Арганізацыя “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” ды студэнты з праграмы імя Кастуся Каліноўскага прыехалі на памежны пераход, каб правесці інфармацыйную акцыю для суайчыннікаў, што вяртаюцца на радзіму.

Падарожнікам раздавалі інфармацыйныя матэрыялы з заклікам прыйсці 25 сакавіка, у 12.00 на плошчу Каліноўскага ў Менску, ды дакументальныя фільмы – Мiрэка Дэмбіньскага “Урок беларускай” і Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

Найбольшую увагу прыцягнуў намёт з фотавыставай, на якой былі прадстаўленыя масавыя вулічныя акцыі, пачынаючы з 1996 года. Над намётам луналі бел-чырвона-белыя сцягі і гучала забароненая ў нас музыка.

Рэакцыя беларусаў была досыць нечаканая: яны ахвоча разглядалі выставу, частка – не хаваючы свайго задавальнення, іншыя паціскалі плячыма і казалі: “Ну што ж тут зробіш, жыццё ў нас такое!”.

Тым не менш усе пацвердзілі, што такія акцыі рабіць трэба. Усе ахвоча бралі інфармацыйныя матэрыялы. Здаралася, што прачытаўшы ўлётку, людзі крычалі: “Жыве Беларусь!”.

Таксама беларусы падыходзілі да намёту, прасілі зрабіць фотаздымак і патрымаць бел-чырвона-белы сцяг.

Арганізатары адзначылі, што гэтая акцыя ў Дзень салідарнасьці – найбольш удалая, бо, па-першае, акцыя была скіраваная на беларусаў, па-другое, споўніла найбольш неабходную функцыю, – інфармаванне ў час татальнай інфармацыйнай ізаляцыі Беларусі.

“Да самой ідэі правядзеньня падобнай акцыі людзі ставяцца вельмі пазытыўна. Яны праглядаюць фотаздымкі, бо мы наладзілі выставу ў намёце. Людзі падыходзяць, цікавяцца й выказваюць словы падтрымкі. Мы раздаем улёткі зь інфармацыяй пра Дзень Волі 25 сакавіка”, -- заявіў “Польскаму радыё” кіраўнік “Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” Антон Цялежнікаў.

Калі сцямнела, быў наладжаны паказ фільму “Плошчы” Юрыя Хашчавацкага, палітычных кліпаў і мультфільмаў.

Многія вандроўнікі з Польшчы ў Беларусь падыходзілі да інфармацыйнага намёту і прасілі запісаць ім інфармацыйныя матэрыялы на свае носьбіты, паколькі дыскі для раздачы ўжо скончыліся.

У Варшаве ў Дзень салідарнасці з Беларуссю прайшоў флэш-моб. Была праведзеная гульня, вядучы якой у ролі КДБшніка павінен выпхнуць з кола бела-чырвона-белымі сцягамі.















напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: