Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцяблянаў заклікаюць прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі 10:26, 19/03/2007
Па Віцебску, асабліва ў самых шматлюдных месцах — на кірмашах, у крытых рынках, на гарадзкіх пляцах — распаўсюджваюцца ўлёткі з заклікам прыйсьці 25 сакавіка на пляц Свабоды, каб разам адсьвяткаваць Дзень Волі.
Ужо вядома, што адбудуцца, як мінімум, дзьве акцыі. Першую а 12 гадзіне рыхтуюць сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ. Другая — з удзелам актывістаў руху "За свабоду!" павінна адбыцца а 14 гадзіне, паведамляе «Радыё Рацыя».
Якія партыі і арганізацыі яшчэ прымуць удзел у гэтых ці іншых акцыях, сказаць цяжка. Аб`яднаная грамадзянская партыя пакуль у пошуку рашэньняў. Партыя БНФ, паводле абласнога кіраўніка Кастуся Смолікава, распрацоўвае нейкую сваю сьвяточную імпрэзу ў закрытым памяшканьні. Інфармацыя, якая зьявілася на іхным партыйным сайце пра замову ў гарвыканкаме мітынга на цэнтральнай плошчы, не пацьвярджаецца. Няма сэнсу замаўляць, бо ўлады, як заўжды, накіруюць людзей на ўскраек гораду ў парк Мазурына.
Тым часам, стала вядома, што дэмакраты ў Воршы вырашылі сьвяткаваць разам, але на плошчы Каліноўскага ў Менску.