Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дрэздэне пакажуць «Плошчу» і гісторыю пра Лукаса, які хоча стаць кракадзілам
11:09, 19/03/2007

У Дрэздэне пачынаюцца акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, якія будуць працягвацца ўвесь тыдзень. Імпрэзы адкрыюцца фільмам Юрыя Хашчавацкага “Плошча” і студэнцкім лялечным спэктаклем для дарослых “Гісторыя пра Лукаса Шэнкера, які хоча стаць кракадзілам”.

Арганізатар тыдня – культурніцкае аб’яднаньне "KulturAktiv". Адзін зь ягоных актывістаў, дрэздэнскі студэнт Мірка Зюнэвальд паведаміў “Радыё Свабода”, што ў рамках тыдня таксама адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам Артура Клінава – аўтара перакладзенай на нямецкую мову кнігі “Менск – горад CОНца”, а таксама палітычныя і культурніцкія дыскусіі пра Беларусь.

Мірка Зюнэвальд – ня толькі арганізатар імпрэзаў, але таксама і адзін з аўтараў і выканаўцаў лялечных спэктакляў пра хлопчыка Лукаса Шэнкера. Гэта стыль папулярнага сярод немцаў палітычнага кабарэ. У спэктаклі шмат гумару, сатыры, палітычных паралеляў.

“Вясковы хлопчык Лукас Шэнкер, які вельмі хоча стаць кракадзілам, ёсьць нашым галоўным героем. Акрамя яго ёсьць яшчэ бабуля, вясёлы сабачка і Пуцін. Наша гісторыя ня мае строгага сюжэту, гэта заўсёды імправізацыя. Нязьменна адно: вясковаму хлопчыку, дарэчы, вельмі падобнаму на аднаго дзядзьку, катэгарычна не падабаецца ягонае жыцьцё і яму пастаянна хочацца ператварыцца ў кракадзіла. Кожны раз ажыцьцяўленьню ягонай мары штосьці перашкаджае. Што адбудзецца сёньня ў часе спэктаклю – мы пакуль ня ведаем. Мы ведаем толькі, што Пуцін хоча застацца Пуціным, хоча трымаць Лукаса на павадку і ня хоча, каб той стаў кракадзілам”, -- распавёў Мірка Зюнэвальд для “Радыё Свабода”.

Сёньня ў Дрэздэне, як і па ўсёй Нямеччыне, пачалася акцыя ў падтрымку беларускага палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Яе арганізатары – актывісты мясцовых філіяў Міжнароднай амністыі, заклікалі суайчыньнікаў цягам бліжэйшых дзён накіроўваць на рахунак беларускай амбасады ў Бэрліне па аднаму эўрацэнту з паметкай “Свабоду Дашкевічу!”. Такім чынам удзельнікі акцыі зьбіраюцца нагадаць беларускім чыноўнікам пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: