Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску адбылася акцыя ў памяць герояў Плошчы (фота) 23:22, 19/03/2007
19 сакавіка на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) у Менску прайшла акцыя ў гадавіну масавых пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў моладзевых актывістаў, а таксама лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Мерапрыемства было названае ўдзельнікамі “сігналам” пачатку вясновых дэманстрацый у Менску. Людзі мелі намер ускласці на плошчы кветкі ў памяць пра подзвіг тысяч людзей, якія вышлі год таму пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі акцыі заклікалі беларусаў прыйсці 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага ў Менску, каб разам адзначыць 89-ую гадавіну абвяшчэння беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі.
Людзі здолелі прастаяць на плошчы блізу 15 хвілін – яны трымалі ў руках партрэты палітвязняў і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Пасля прыбыла рота АМАПа, якая стала выціскаць дэманстрантаў з плошчы. Дэманстрантаў, якія адмаўляліся сысці з плошчы, амапаўцы выцяснялі з дапамогай сілы.
Супрацоўнікі АМАПа суправаджалі ўдзельнікаў акцыі па праспекце Скарыны (Незалежнасці) да Белдзяржцырку, па вуліцы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча да вайсковага вучылішча імя Суворава. Нікому не дазвалялі сысці з маршрута, выбранага амапаўцамі. Толькі каля вайсковага вучылішча людзі здолелі разысціся.