Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы пікетавалі офіс ААН у Нью-Ёрку (Фота) 17:18, 19/03/2007
"Як жыць, так жыць для Беларусі" - вось пад такім лёзунгам у Нью-Йорку насупраць будынку ААН прайшла акцыя ў падтрымку беларусаў, якія год назад 19 сакавіка змагаліся супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Акцыю арганізавалі сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Згуртаваньня Беларускай Моладзі Амэрыцы (Моладзь БАЗА).