Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёньня ў Празе адкрываецца беларуская выстава
11:17, 19/03/2007

Пад патранажам былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла й рэктара Карлавага ўнівэрсытэту Вацлава Гампла ў Празе адбудзецца адкрыцьцё выставы «Выбар бяз выбару. Беларусь — сакавік 2006».

Настрой сакавіка 2006 г. на выставе перададуць перадусім фатаздымкі Андрэя Лянкевіча й Юліі Дарашкевіч з газэты «Наша Ніва», а таксама чэскага фатографа Якуба Досьпівы з ČTK. Усе яны здымалі намётавае мястэчка, якое было пастаўлена прадстаўнікамі апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтру Менску; фатографы заставаліся на Плошчы, здымаючы да апошняга моманту: калі беларуская міліцыя зруйнавала намётавае мястэчка й адвезла сотні дэманстрантаў да спэцпрымальніка на Акрэсьціна.

Кожны фатаздымак будзе суправаджацца асабістымі нататкамі адной з дэманстрантак — незалежнае беларускае журналісткі Дар’і Касьценкі, якая выклала свае тэксты ў Інтэрнэце з назваю «Сакавіцкія дзёньнікі». Дзякуючы замежным журналістам тэксты дзёньніку пазьней былі разасланыя па сьвеце. На выставе будуць упершыню прадстаўленыя ў чэскім перакладзе, цалкам будуць надрукаваныя ў каталёгу выставы.

Выставу арганізуюць студэнты Карлавага ўнівэрсытэту пры судзейнічаньні рэктара ўнівэрсытэту Вацлава Гумпла й экс-презыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла.

Выставу суправаджаюць іншыя імпрэзы. Штосераду на філялягічым факультэце Карлавага ўнівэрсытэту будуць паказвацца дакумэнтальныя стужкі аб Беларусі, пасьля якіх будзе мажлівасьць падыскутаваць з рознымі гасьцямі выставы. Напрыканцы красавіка заплянаваны круглы стол, дзе будуць браць удзел прадстаўнікі палітычных і недзяржаўных сфэраў. Прапаноўваецца разам вырашыць пытаньне, як эфэктыўна дапамагаць дэмакратыі ў Беларусі й якія ёсьць сучасныя абмежаваньні дапамогі ад Чэскае Рэспублікі.

Па закрыцьці выставы ў Празе ўся экспазыцыя пераедзе да гораду Брно, потым — у іншыя гарады Чэхіі й замежжа, паведаміла “Наша Ніва”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: