Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы і чэхі прадставілі падпольныя спектаклі ў Менску
10:51, 19/03/2007

Сумесны паказ спектакляў беларускага “Свабоднага тэатра” і чэшскага лялечнага тэатра “Самыя любімыя медзведзяняты” адбыўся пад Менскам 18 сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН перад паказам адзін з кіраўнікоў “Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін, беларускі калектыў пазнаёміўся з чэшскім тэатрам на адным з міжнародных фэстаў. Чэшскія акцёры выказалі жаданне сыграць у Беларусі “падпольны спектакль”.

“Сённяшні вечар мы вырашылі назваць першым беларускім фэстам падпольных тэатраў, – пажартаваў М.Халезін. – Вядома, гэта яшчэ не фэст, але першы крок у гэты бок”.

Чэшскі тэатр прадставіў гледачам лялечны спектакль пад назовам “Кашпарэк, жандар калачаўскі” (Кашпарэк – аналаг расейскага Пятрушкі). Гэты спектакль, па словах М.Халезіна, быў паказаны ўжо ў васьмі краінах.

“Свабодны тэатр” прадставіў гледачам пастаноўку “Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы”. Па словах удзельнікаў тэатра, для калектыву гэтая знакавая падзея. Прэм’ера спектакля павінна была прайсці паўтара гады таму ў адным з менскіх клубаў, але ў апошні момант тэатру адмовілі ў памяшканні. У выніку прэм’ера адбылася на прыватнай кватэры.

“Свабодны тэатр” створаны групай аднадумцаў – прафесійных акцёраў, рэжысёраў, драматургаў. Цяпер у калектыве каля 15 чалавек, а ў рэпертуары – шэсць спектакляў, з якімі “Свабодны тэатр” актыўна гастралюе за мяжой. У Беларусі тэатр не мае ні сцэны, ні памяшкання для рэпетыцый, ні фінансавання, адзначыў М.Халезін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: