Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працаўнікам менскага «Тэрмапласту» не хапае на квартплату
12:09, 19/03/2007

Сёння, 19 сакавіка, з двух неафіцыйных крыніц паступіла інфармацыя пра тое, што працаўнікі РУП “Менскі завод “Тэрмапласт” напачатку працоўнага дня наладзілі страйк. Ля ўвахода сабраліся 50–60 працаўнікоў прадпрыемства і патрабавалі падвышэння заробнай платы, бо шматлікія працаўнікі прадпрыемства ўжо не ў стане аплачваць квартплату.

Прадстаўнік кіраўніцтва прадпрыемства паспрабаваў нешта растлумачыць сваім падпарадкаваным, але ў выніку зразумеў, што слухаць яго ніхто не будзе, і сышоў у кабінет, паведамляе АФН.

Між іншым, атрымаць афіцыйнае пацверджанне таго, што адбылося, з боку кіраўніцтва прадпрыемства не атрымоўваецца. Прыёмная завода ператварылася ў прыёмную сакрэтнага вайсковага аб’екта. На пытанне “Што ў вас адбываецца?”, адказваюць, што ў іх “усё нармальна”, пасля просьбы “Звяжыце з кім-небудзь з кіраўніцтва” – сувязь чамусьці абрываецца.

Варта адзначыць, што РУП “Менскі завод “Тэрмапласт”, які вырабляе ТНП з пластмасы, ніколі не славіўся стабільнасцю эканамічнай сітуацыі. Аднак сённяшні міні-бунт працоўных варта разглядаць як трывожны званочак, што з эканомікай у “краіне для народа” неяк не ўсё добра. Ужо сталі звыклымі паведамленні пра тое, што на тым або іншым дзяржаўным або паўдзяржаўным прадпрыемстве больш не выплачваюць прэміі, за кошт якіх насамрэч і забяспечваўся сярэдні паказчык у 300 USD па краіне. А на “голыя” аклады паводле “клапатлівай” тарыфнай сетцы пражыць сёння будзе няпроста. Напрыклад, стаўка метадыста 1-ай катэгорыі 226200 рублёў, стаўка сакратара-машыністкі – 151000 рублёў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: