Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр працы і соцабароны збіў насмерць чалавека
10:24, 19/03/2007

Міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык, на сваім асабістым аўтамабілі, збіў у Менску чалавека. Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь, дзе неўзабаве сканаў. Праводзіцца расследаванне.

Як стала вядома “Ежедневнику”, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося яшчэ 9 сакавіка, пасля 23.00. Міністр на сваім аўтамабілі “Аўдзі-100”, калі ехаў па вул. Прытыцкага, здзейсніў наезд на невядомага мужчыну, які знаходзіўся на дарозе. Як адзначаюць нашы крыніцы ва Упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Менгарвыканкама, надвор’е ў гэты вечар было добрае, дарога асветленая.

Да гонару міністра, ён не ўцёк з месца здарэння, а выклікаў “хуткую дапамогу”, ДАІ і паспрабаваў дапамагчы пацярпеламу. Нягледзячы на позні час і святочныя дні, на месца ДТЗ хутка прыбылі намеснік начальніка УДАІ ГУУС Менгарвыканкама і начальнік аддзела ДАІ УУС Фрунзенскага раёна.

Як было высветлена медыкамі, у выніку ДТЗ пацярпелы атрымаў чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені з пераломам зводу і асновы чэрапа. Яго даставілі ў 9-ы Гарадскі клінічны шпіталь, дзе ён, не прыходзячы ў прытомнасць, сканаў, не дажыўшы нават да раніцы.

Праз некалькі дзён атрымалася высветліць і асобу загінуўшага. Ім аказаўся 27-галовы жыхар гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна. Ён быў асуджаны за крадзеж і з 23 лютага 2007 года адбываў пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу (на так званай хіміі) №37, размешчанага ў Валожыне. Паводле паведамлення адміністрацыі ВУАТ №37, пацярпелы 6 сакавіка самавольна пакінуў выпраўленчую ўстанову і лічыўся ў бягах.

Канчатковую карціну здарэння павінна растлумачыць распачатае расследаванне. Цяпер праводзяцца экспертызы з мэтай высветліць, ці меў міністр працы рэальную магчымасць прадухіліць трагедыю. Калі высветліцца, што яго машына была няспраўная або ён адцягнуўся на нешта, напрыклад, размаўляў па мабільным тэлефоне, то ён стане вінаватым у ДТЗ і адпаведна будзе несці за гэта адказнасць. І ужо зусім дрэнна яму прыйдзецца, калі раптам высветліцца, што ў святочныя дні ён сеў за руль у стане алкагольнага ап’янення. Пацярпелы быў цвярозым, а вось дадзеных пра стан міністра пакуль няма. Невядома нават, ці праводзіўся ў дачыненні яго медыцынскі агляд.

Як растлумачылі “Е”, супрацоўнікі ДАІ, прадстаўнікі ўлады даволі часта трапляюць у ДТЗ, у тым ліку і ў такія, ў якіх гінуць людзі. Аднак, як правіла, высвятляецца, што яны не мелі магчымасці прадухіліць ДТЗ. Зрэшты, дадзены факт хоць і пазбаўляе іх ад крымінальнай адказнасці, але не вызваляе ад адказнасці грамадзянскай. Паводле закона ў руках уладальнікаў транспартных сродкаў знаходзіцца крыніца падвышанай небяспекі, таму, нават калі яны не прызнаюцца вінаватымі ў ДТЗ, сваякі загінулага маюць права звярнуцца ў суд за кампенсаваннем прычыненага ім матэрыяльнай і маральнай шкоды.

Калі расследаванне высветліць віну кіроўцы транспартнага сродку ў наездзе на чалавека, міністр будзе несці адказнасць паводле ч.2 арт.317 КК РБ – парушэнне Правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, пацягнуўшае па неасцярожнасці смерць чалавека. Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне выпраўленчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, або абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем свабоды на той самы тэрмін з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю або без пазбаўлення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: