Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эўразьвяз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць Беларусі
01:03, 20/03/2007

Рада Эўрапейскага зьвязу ў часе сустрэчы ў Брусэлі ўхваліла падрыхтаванае раней амбасадарамі краінаў Эўразьвязу рашэньне аб тым, каб працягнуць яшчэ на год санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, тэрмін якіх меўся скончыцца 10 красавіка сёлета, паведаміла “Радыё Свабода”.

Санкцыі прадугледжваюць забарону для чатырох дзясяткаў беларускіх урадоўцаў, прадстаўнікоў судовай сыстэмы і праваахоўных ворганаў, іншых чыноўнікаў на ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, а таксама замарожваньне іхных рахункаў у эўрапейскіх банках.

Гэтыя захады былі зробленыя Брусэлем пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў, якія, паводле Эўразьвязу, не адпавядалі дэмакратычным стандартам, а таксама пасьля хвалі рэпрэсіяў супраць апазыцыйных палітыкаў.

“Сьпіс асобаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі, застаецца нязьменным, але можа быць перагледжаны ў любы момант у адпаведнасьці з крытэрыямі, ад якіх гэты перагляд залежыць”, - гаворыцца ва ўхвале Рады Эўразьвязу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: