Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каталікі моляцца за вяртанне храма (Фота)
12:45, 20/03/2007, фота ByMedia.net

Увечары 19 сакавіка больш як 130 чалавек з запаленымі свечкамі ўзялі ўдзел у набажэнстве за вяртанне манастыра бернардынаў з касцёлам менскай рымска-каталіцкай суполцы святога Язэпа, зарэгістраванай у Чырвоным касцёле сталіцы. Такім чынам, у дзень святога Язэпа каля сценаў былога храма вернікі адзначылі другую гадавіну набажэнстваў за вяртанне святыні.

Як паведаміла сяброўка камітэта суполкі Івона Мацукевіч, з 7 сакавіка сабраныя больш за 3 тыс. подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне вернікам помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя, будынкаў манастыра бернардынаў з касцёлам, размешчаных па вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 4, 6, 8.

У сваім выступе І.Мацукевіч заявіла, што ўлады “раскрыжавалі наш касцёл, як дзве тысячы год таму раскрыжавалі Ісуса Хрыста”. “Мы не проста два гады молемся каля храма за яго вяртанне вернікам. Наша малітва сведчыць: мы хрысціяне, якім неабыякава, што ў нашым храме Садом і Гамора”, – сказала І.Мацукевіч.

Па яе словах, два гады таму начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Менскага Гарвыканкама Ала Рабіцава заявіла, не здужаюць аднаўленне святыні. “З прычыны гэтага ўлады плануюць правесці рэканструкцыю будынка касцёла ў канцэртную залу, дзе нам толькі зрэдку дазволяць выступіць”, – сказала І.Мацукевіч у інтэрв’ю БелаПАН. Яна лічыць, што ўлады дагэтуль не прымаюць закон аб рэстытуцыі, каб самавольна распараджацца ўласнасцю рэлігійных аб’яднанняў, у тым ліку рымска-каталіцкай дэнамінацыі хрысціянства.

Збор подпісаў пачаўся пасля таго, як стала вядома пра планы Менскага гарвыканкама перадаць будынкі манастыра інвестарам для рэканструкцыі і прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння. Манастырскі комплекс, пабудаваны на сродкі дабрачынцаў, а не казны, быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання супраць рускага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У будынку былога храма дагэтуль размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтвы. З астатніх будынкаў комплексу выселеныя службы вайсковай камендатуры і пракуратуры.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: