|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Кемераве ідзе пошук шахцёраў, якія выжылі 14:55, 20/03/2007 Па дадзеных следства, выбух адбыўся падчас правядзення праверкі абсталявання. “Мяркуюць, падарваўся метан або вугальны пыл, у выніку чаго абрынуўся дах”, – гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры РФ, паведамляе "Інтэрфакс". У той самы час камісія “Ростехнадзора”, па папярэдніх дадзеных, не выявіла бачных тэхналагічных прычын аварыі на шахце, паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі прэс-сакратар “Ростехнадзора” Яўген Аношын. Па яго словах, у камісіі ёсць дзве версіі аварыі: “Усё абсталяванне новае, і яно нязменна знаходзілася пад кантролем інспектараў “Ростехнадзора”. Апошні раз інспектары ведамства спускаліся ў гэтую шахту 6 сакавіка”, – сказаў ён. У аўторак бліжэй да вечара камісія ведамства пачне працу ў шахце і спусціцца на месца выбуху. Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў таксама адзначыў, што ўсё абсталяванне на шахце новае і "чалавечы фактар" як прычына аварыі выключаны. "Вельмі дарагое імпартнае абсталяванне пры падвышанай канцэнтрацыі газу абясточвае ўсе сістэмы жыццезабеспячэння шахты, – заявіў ён журналістам. – Цяпер спецыялісты дзяржаўнай камісіі высвятляюць, адкуль у вугальных выпрацоўках з’явілася высокая канцэнтрацыя газу метану”. Па крымінальнай справе аб выбуху на шахце прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, вырашаецца пытанне аб правядзенні горнатэхнічнай экспертызы. "Высновы пра тое, што тэхналагічныя парушэнні напярэдадні аварыяй адсутнічалі, разглядаюцца ў рамках як адно з меркаванняў, яны будуць прыкладзеныя да матэрыялаў справы", - паведаміў старэйшы памочнік пракурора Кемераўскай вобласці Аляксей Бугаец. У той самы час, па словах памочніка пракурора, крымінальная справа можа быць спыненая ў тым выпадку, калі не будзе даказаная прычынна-следчая сувязь паміж дзеяннямі кагосьці і аварыяй. 104 чалавекі загінулі, 6 зніклі без вестак. Па апошніх дадзеных, у выніку выбуху на шахце "Ульянаўская" у Кемераўскай вобласці загінулі 104 чалавекі (раней паведамлялася пра 106 загінулых). Лёс 6 працаўнікоў вуглездабыўнага прадпрыемства застаецца невядомым. На паверхню паднятыя целы 38 загінулых. 93 чалавекі выратаваныя. Усяго ў момант выбуху пад зямлёй знаходзіліся 203 чалавекі. Выратавальная аперацыя на аварыйнай шахце працягваецца, паведаміў кіраўнік МНС Расеі Сяргей Шайгу. Акрамя шахцёраў першай працоўнай змены пад зямлёй загінула амаль усё кіраўніцтва шахты – каля 20 кіроўных працаўнікоў. "Перад выбухам у шахту спусцілася яе кіраўніцтва – галоўны інжынер, намеснік дырэктара па вытворчасці, начальнік участку і галоўны механік. Яны дэманстравалі прадстаўнікам замежнай фірмы, як дзейнічае апаратура сістэмы выяўлення газу. Нажаль, ніхто з іх на паверхню не падняўся", – паведаміў начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю адміністрацыі Кемераўскай вобласці Сяргей Чэрамнаў. Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў пацвердзіў, што ў шахце ў момант выбуху загінуў падданы Вялікабрытаніі – кіраўнік праекту брытанскай фірмы IMC Іан Малькольм Робертсан. Гэтая міжнародная аўдытарская фірма займаецца адзнакай запасаў вугля. Робертсан спусціўся ў забой, каб паглядзець шахту, паведаміў Тулееў. Цела брытанца знойдзенае і паднятае на паверхню. У сувязі з буйной аварыяй, якая прывяла да шматлікіх ахвяр, 22, 23 і 24 сакавіка ў Кузбасе абвешчаная жалоба. У гэтыя дні на ўсёй тэрыторыі вобласці будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі РФ і сцягі Кемераўскай вобласці. Адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|