Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея адмовілася падпісаць гандлёвае пагадненне з Беларуссю
16:50, 20/03/2007

Расея і Беларусь адклалі падпісанне пагадненне аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Віталь Савельеў. Як паведамляў “Інтэрфакс” раней, у аўторак гэтае пагадненне павінны былі падпісаць кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Герман Грэф і віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў. “Беларускі бок да парафіраванага ўжо праекта пагаднення занёс шэраг прапаноў, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі экспертаў. Сёння пагадненне падпісанае быць не можа”, – сказаў В.Савельеў.

Намеснік міністра растлумачыў, што прапановы беларускага ўрада датычацца, першым чынам, двух пытанняў, а менавіта зрухаў па тэрмінах у дачыненні ўступлення ў сілу шэрагу палажэнняў пагаднення, а таксама патрабавання спрасціць мытную працэдуру ўвозу транспартных сродкаў у Расею з Беларусі. В.Савельеў не здолеў пракаментаваць, ці будзе гэтае пагадненне падпісанае падчас паседжання Савета міністраў “саюзнай дзяржавы”, якое адбудзецца ў пятніцу ў Менску.

“Калі паспеем узгадніць у блізкім часе, то пагадненне будзе падпісанае”, – сказаў ён. В.Савельеў таксама паведаміў, што перасоўваецца падпісанне і пагаднення па імпарце цукру з Беларусі ў Расею, бо гэта два ўвязаных паміж сабою пагаднення. Па яго словах, гэты дакумент будзе падпісаны не раней падпісання асноўнага пагаднення па развіцці гандлю.

Намеснік міністра таксама растлумачыў, што пагадненне аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прадугледжвае адмену “ўсіх бачных абмежаванняў на гандаль паміж дзвюма краінамі”. Пры гэтым В.Савельеў адмоўна адказаў на пытанне, ці лічыць ён, што беларускія ўлады наўмысна зацягваюць падпісанне гэтага пагаднення. Акрамя таго, ён адзначыў, што пытанне куплі "Газпромам" (РТС: GAZP) беларускага "Белтрансгаза" не мае ніякага дачынення да разгляданага пагаднення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: