Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы Польшчы зьвяртаюцца да Эўразьвязу 09:54, 20/03/2007
Палітычныя ўцекачы зь Беларусі, якія жывуць у Варшаве, працягваюць зьвяртацца да прадстаўнікоў эўрапейскіх краінаў з просьбаю падтрымаць рэзалюцыю Сэнату Польшчы з патрабаваньнем вызваліць беларускіх палітычных вязьняў.
Беларускія дзеячы ўчора ў другі раз звярнуліся ў дыпляматычныя прадстаўніцтвы эўрапейскіх краінаў у Варшаве.
«Мы былі ў амбасадзе Вялікабрытаніі, Чэхіі, Італіі, Партугаліі й Эстоніі. Мы просім, каб усе краіны Эўразьвязу, ЗША, Канады й нашыя суседзі падтрымалі рэзалюцыю Сэнату Польшчы з 21 лютага 2007 году з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў, у першай чарговасьці Аляксандра Казуліна, як вязьня, які найбольш пакутаваў за ўсіх», -- паведаміў “Польскаму радыё” галоўны арганізатар акцыі, палітычны ўцякач зь Беларусі Ігар Крыштон.
Ігар Крыштон зазначае, што ў асноўным іх прымалі вельмі добра й абяцалі перадаць зварот дыпляматычным шляхам у адпаведныя органы кіраўніцтва сваіх дзяржаваў. Адзінаю амбасадаю, якая ня вельмі прыязна прыняла беларусаў, было дыппрадстаўніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Група беларусаў будзе працягваць акцыю, якая закончыцца ў сераду 21 сакавіка.