Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэгіёны рыхтуюцца да 25 сакавіка
14:15, 20/03/2007

25 сакавіка, у гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі, апазыцыя традыцыйна праводзіць масавыя акцыі. Як рыхтуюцца адзначыць гэты дзень у рэгіёнах? У некаторых рэгіёнах плянуюць у гэты дзень накіроўваюць сваіх актывістаў выключна ў Менск. Іншыя хочуць частку сілаў пакінуць на месцы. Тыя, хто застаюцца, пераважна зьбіраюцца праводзіць сходы, вечарыны, ушаноўваць памяць змагароў за вольную і незалежную Беларусь.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, дэмакратычная кааліцыя Гарадзенскай вобласьці вырашыла, што ўсе яе актывісты 25 сакавіка будуць у Менску. Праводзіць масавае мерапрыемства ў Горадні ў гэты дзень не выпадае, лічыць старшыня абласной філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін:

“Мы не падавалі заяўку на 25-га. Мы плянавалі правесьці мітынг 19-га, але мясцовыя ўлады нам адмовілі. Што тычыцца 25-га, дык усе нашы палітычныя структуры прыйшлі да кансэнсусу — трэба ехаць у Менск, усе павінны быць у Менску. Мы тэлефануем у рэгіёны, каб падштурхнуць нашых актывістаў прыехаць у сталіцу 25-га”.

Пераважна на сталіцу накіроўваюцца і дэмакратычныя актывісты Гомельшчыны, паведамляе старшыня абласной філіі Партыі БНФ Віктар Раманішка:

“У нас ёсьць партыйнае рашэньне, што мы пераважна будзем пасылаць сваіх людзей у Менск. А тыя, хто зь нейкіх прычынаў ня змогуць паехаць, будуць рабіць акцыі ў рэгіёне. Але масавымі яны ня будуць. Гэта пераважна будуць карпаратыўныя вечарыны. Ня больш за тое”.

У Магілеве 25 сакавіка зьбіраюцца сьвяткаваць — незалежна ад таго, дадуць ці не мясцовыя ўлады дазвол на мітынг і шэсьце, гаворыць старшыня абласной філіі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

“Калі нават не дазволяць, у Магілеве ўсё роўна 25-га нешта будзе. Мы плянуем правесьці сваё мерапрыемства, ёсьць пэўны варыянт. А вось моладзь ірвецца ў Менск, хоча ў гэты дзень пабыць там, на плошчы Каліноўскага”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: