Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да беларускай тэматыкі зьвярнулася польскае выданьне часопісу “Newsweek”. “Рок-н-рол у калгасе” называецца артыкул.
Пра два гарады сьпявае гурт “Бяз назвы”. Аб беларускім Менску й рускім Мінску. Пра край, у якім бы хацелі жыць. У Беларусі не гавораць пра гэта, толькі крычаць на канцэртах альтэрнатыўнага року. Мінулагоднія падзеі падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі натхнілі Лявона Вольскага – лідэра культавага гурта NRM – напісаць песьні аб двух Менсках. Адзін горад зьняволены й прыгнечаны, а другі – невялікі асяродак беларушчыны й незалежнасьці. Па-праўдзе, у песьні гаворыцца аб раздваеньні цэлай Беларусі.
Перасьлед рокавых музыкаў і слухачоў року павялічыўся пасьля мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў. Падчас сакавіцких акцый, піша “Newsweek”, рокавыя музыкі падтрымалі апазыцыю. Нягледзячы на забарону, ігралі на арганізаваных апазыцый канцэртах, прыходзілі на Кастрычніцкую плошчу, каб падтрымаць тых, хто пратэставаў супраць фальшаваньня выбараў.
Але, нягледзячы на рэпрэсіі, беларускі рок перажывае рэнэсанс. Старыя зоркі, такія як NRM або Кася Камоцкая, становяцца мэнтарамі, дапамагаюць арганізавацца маладым. Як у Менску, гэтак і ў глухой правінцыі паўстаюць новыя музычныя гурты. Існуе ўжо каля 100 больш менш пазнавальных груп. Іграюць у падвалах і гаражах, а летам выяжджаюць у Польшчу на слынны рокавы фэст беларускай музыкі.
Хутка голас беларускага рокавага пратэсту ізноў загучыць з варшаўскага Замковага пляцу. Тут 25 сакавіка адбудзецца канцэрт у гонар беларускага Дня Волі.