Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея пагражае ўвесці абмежаванні на пастаўкі мяса з Беларусі 10:58, 20/03/2007
Расея мае сур’ёзныя прэтэнзіі да Беларусі па пастаўках свініны на расійскі рынак, паведаміў у панядзелак у Маскве міністр сельскай гаспадаркі Расеі Аляксей Гардзееў. “Калі Беларусь не распачне дзейсных мераў па абмежаванні нелегальных паставак і рээкспарту свініны з іншых краін, то мы будзем змушаныя ўвесці абмежаванні на гандаль мясам з гэтай краінай”, – заявіў Гардзееў.
Па дадзеных Мінсельгаса, кантрабандныя пастаўкі мяса з Беларусі перавысілі 40 тыс. тон, прычым практычна ўсё яно было з Польшчы, імпарт з якой у РФ забаронены. Агульныя аб’ёмы нелегальных паставак мяса ў РФ у 2006 годзе ацэньваюцца ў 200–250 тыс. тон.
Гардзееў таксама паведаміў, што 21 сакавіка будзе падпісаная дамова па ўмовах паставак беларускага цукру ў РФ. Паводле яго слоў, дакумент прадугледжвае ўсе абумоўленыя раней меры.
Нагадаем, у сярэдзіне студзеня Масква і Менск узгаднілі ўмовы па пастаўках цукру, згодна з якімі Беларусь узяла на сябе абавязальніцтвы абмежаваць пастаўкі цукру ў РФ у 2007 годзе аб’ёмам 180 тыс. тон, у 2008 годзе – 100 тыс. тон. Гэтая дамова будзе дзейнічаць цягам двух гадоў.