Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуска-расейскае СП пакуль толькі ў праектах
17:40, 20/03/2007

Урад Беларусі арганізаваў працоўную групу для стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі. Адпаведнае рашэнне змешчанае ў загадзе прэм`ер-міністра Беларусі ад 15 сакавіка 2007 года №327, паведамілі БелТА ў Апараце Савета міністраў.

Згодна з дакументам, працоўная група ўпаўнаважаная на правядзенне перамоваў з расейскім бокам аб стварэнні газатранспартнага СП, у тым ліку аб заключэнні дамовы паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі і расейскім ААТ «Газпром» аб куплі-продажы акцый і ўнясенні зменаў і дадаткаў у статут ААТ «Белтрансгаз».

Працоўнай групе даручана пасля зацвярджэння беларускім і расейскім бакамі плану мерапрыемстваў па стварэнні сумеснай беларуска-расейскай газатранспартнай арганізацыі забяспечыць рэалізацыю названых мераў у вызначаныя планам тэрміны.

Як паведамілі карэспандэнту БелТА ў Мінэнерга Беларусі, 19 сакавіка ў Маскве адбыліся перамовы з кіраўніцтвам ААТ «Газпром» аб стварэнні сумеснага газатранспартнага прадпрыемства. З беларускага боку ў іх узяў удзел міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. У складзе дэлегацыі Беларусі былі таксама прадстаўнікі Мінюста, Дзяржкаммаёмасці, ААТ «Белтрансгаз».

Нагадаем, што 31 снежня 2006 года Беларусь і Расея падпісалі пратакол аб стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе ААТ "Белтрансгаз", паводле якога "Газпром" выкупіць 50% акцый "Белтрансгаза" за $2,5 млрд. Да 1 чэрвеня 2007 года мусіць быць створанае беларуска-расейскае газатранспартнае СП. Плануюць, што 50% акцый "Белтрансгаза" "Газпром" будзе набываць роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў.

ААТ "Белтрансгаз" гарантуе газазабеспячэнне і транспартоўку газу па тэрыторыі Беларусі. Дзяржаве належыць 100% акцый прадпрыемства. "Белтрансгаз" эксплуатуе каля 7 тыс. км газаправодаў дыяметрам ад 100 да 1400 мм, а таксама абслугоўвае беларускі ўчастак магістральнага газаправода «Ямал – Еўропа», які належыць ААТ «Газпром».

У 2006 годзе аб`ём паставак прыроднага газу ў Беларусь склаў 20,8 млрд. куб.м, транзітам па тэрыторыі рэспублікі транспартаваныя больш як 44 млрд. куб.м газу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: