Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд прызнаў, што Сівакоў можа захапляцца Гітлерам 18:12, 20/03/2007
Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну адбыўся судовы працэс, ініцыяваны сябрам Сойму БНФ Валянцінай Сьвяцкай супраць былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова.
Падставай для суду сталася публікацыя ў часопісе "Спецназ" №4 за 2006 год, у якім аўтар артыкулу, генэрал Юры Сівакоў, захапляўся пэўнымі вытрымкамі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам. Прынятае рашэньне адмовіць спадарыні Сьвяцкай у яе позве на генэрала Сівакова.
Сябра Сойму БНФ Валяціна Сьвяцкая падала позву ў суд на былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юр’я Сівакова яшчэ ў мінулым годзе. Справа, аднак, разьцягнулася на некалькі месяцаў. На судовыя паседжаньні сам Юры Сівакоў не зьяўляецца, а ягоныя інтарэсы прадстаўляе іншая асоба.
Валянціна Сьвяцкая патрабавала кампэнсацыю за насенеыя маральныя страты ў памеры 60 мільёнаў рублёў.
“На другі судовым паседжаньні былі заслуханыя абодва бакі. Юры Сівакоў, як я й чакала, на паседжаньне не прыйшоў. Яны папрасілі прабачэньне за тое, што былі абражаныя мае патрыятычныя пачуцьці, ім было вельмі прыемна, што ў Беларусі яшчэ нехта мае такія пачуцьці. Прадстаўнік ад спадара Сівакова паводзіў сябе вельмі дзіўна: адразу ён быў прадстаўніком грамадзкага аб’яднаньня, пазьней, калі пытаньні датычыліся канкрэтна часопісу, то ён нічога сказаць ня змог”, -- распавяла Сьвяцкая “Польскаму радыё”.
Пасьля перапынку суд працягнуў паседжаньне. Было прынятае рашэньне адмовіць спадарыні Сьвяцкай у яе позве на генэрала Сівакова.
“Рашэньне было матываванае тым, што артыкул меў публіцыстычны характар. Таму суд пастанавіў, што нічога страшнага няма ў тым, што ўпамінаецца там Адольф Гітлер. Гэтае рашэньне я буду абскарджваць у гарадзкім і вярхоўным судах, а калі трэба, то і ў ААН. Я прайду ланцужок да канца”, -- заявіла жанчына.
Абараняць інтарэсы спадарыні Сьвяцкай у судзе меўся юрыст партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, але суд адмовіў праваабронцу ў гэтым праве, гарантаваным, між іншым, законам аб палітычных партыях.
“Закон аб палітычных партыях у РБ, арт. 23, дазваляе палітычным партыям прадстаўляць інтарэсы ў дзяржаўных ворганах, ці судзе, сябраў сваёй партыі. І адпаведнае хадайніцтва, з просьбай дапусьціць на працэс мяне й Юрыя Чавусава, было заяўлена. Суд забараніў нам удзельнічаць у гэтым працэсе. Такім чынам яшчэ раз было падкрэсьлена, што ў нашай краіне палітычныя партыі не валодаюць аніякімі правамі й ня могуць нават бараніць сваіх сябраў. Гэта зроблена для таго, каб пазбавіць сп. Сьвяцкую кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі парты”, -- заявіў юрыст “Польскаму радыё”.