Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гародні на 10 сутак засудзілі журналіста і сябра Саюзу палякаў Беларусі
09:50, 20/03/2007

19 сакавіка суд Ленінскага раёну Гародні засудзіў на дзесяць сутак арышту Ігара Банцара — сябру Саюзу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Судзьдзя Натальля Козел на падставе паказаньняў сьведкаў-міліцыянтаў палічыла, што Банцар брыдкасловіў у грамадзкім месцы, чым дапусьціўся адміністрацыйнага правапарушэньня.

Банцара затрымаў 18 сакавіка маёр міліцыі Пётр Ленц у Гародні а другой палове дня ў цэнтры гораду. Банцара прымусова даставілі ў РАУС Ленінскага раёну, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні і пакінулі нанач у ізалятары часовага ўтрыманьня. На наступны дзень адбыўся суд, які і пакараў моладзевага актывіста дзесяцісутачным арыштам, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Банцар зьяўляецца карэспандэнтам часопісу “Магазын польскі ў выгнаньні”, і на думку галоўнага рэдактара гэтага выданьня Анджэя Пачобута менавіта прафэсійная дзейнасьць журналіста і стала падставай для арышту:

— У апошніх нумарах часопісу „Магазын польскі ў выгнаньні” выйшла некалькі артыкулаў Ігара, прысьвечаных дзейнасьці праўладнага Саюзу палякаў на Беларусі на чале зь Юзэфам Лучнікам, — адзначыў Пачобут. — Менавіта яны, на маю думку, і сталі рэальнай падставай арышту журналіста, таму што ў артыкулах утрымоўвалася жорсткая крытыка гэтай штучнай арганізацыі, утворанай па загадзе КДБ.

19 сакавіка ў адной з гарадзенскіх крамаў супрацоўнікі праваахоўных ворганаў затрымалі студэнта чацьвертага курсу мэдыцынскага ўнівэрсытэту Андруся Фаміна. Затрыманы па стандартным абвінавачваньні — брыдкасловіў у грамадзкім месцы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: