Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы працягваюць рыхтавацца да святкавання 25 сакавіка беларускага нацыянальнага свята – Дня Волі. Некалькі новых транспарантаў з надпісамі "За Свабоду! 25.03" былі вывешаныя ў розных месцах беларускай сталіцы на мінулых выходных.
Адзін з іх быў замацаваны на мосце над вуліцай Свярдлова, недалёка ад Чэрвенскага рынку. Другі актывісты апазіцыі вывесілі на чыгуначным мосце над вуліцай Арлоўскай. Транспаранты даўжынёй 6 метраў былі добра бачныя шматлікім мінакам і кіроўцам аўтамабіляў. Ніхто з удзельнікаў гэтых акцый ня быў затрыманы.
Напярэдадні гадавіны прэзідэнцкіх выбараў, 19 сакавіка, актывісты апазіцыі вывесілі яшчэ некалькі новых транспарантаў. Адна з такіх акцыі праходзіла на берасцейскай шашы. На ёй на прамежку ад Фаніпаля да Мiнску паслядоўна над праезджай часткай былі замацаваныя транспаранты: "Не - рэпрэсіям!", "Не - дыктатуры!", "25 сакавіка, Кастрычніцкая плошча, 12.00", "Змагайся!", "За Свабоду!".
Такім чынам, кожны кіроўца транспарту, які ехаў у бок Менску, бачыў гэтыя заклікі менавіта ў такой паслядоўнасці. Транспаранты былі замацаваныя на мастах, якія знаходзіліся прыблізна ў дзвюх хвілінах язды адзін ад аднога. Яны правіселі на іх некалькі гадзін.