Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзянісава абяцаюць вызваліць пад заклад
09:58, 20/03/2007

19 сакавіка адвакату моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава адмовілі вызваліць затрыманага да суду пад паручыцельствы вядомых асобаў — вызваленьне такое, па словах сьледчага, магчымае за 15 мільёнаў рублёў.

Дзянісаў знаходзіцца пад сьледзтвам за арганізацыю масавых беспарадкаў ды ўтрымліваецца ў віцебскім сьледчым ізалятары.

“Адвакат сказаў, — паведаміла “Радыё Рацыя” маці затрыманага Раіса Дзянісава, — што патрэбна 15 мільёнаў. Сьледчы на паручыцеляў адмовіў. Мы знайшлі трох паручыцеляў — ён адмовіў. Зараз сказаў: шукайце грошы. Я патэлефанавала ў Менск, ягоным сябрам. Калі яны знойдуць грошы, пытаньне вырашыцца”.

На пытаньне, ці ня ёсьць гэта спробай сьледчага пазбавіць магчымасьцяў яе сына выйсьці на волю, бо гэта вялікая сума грошаў, Раіса Дзянісава заўважыла:

“Можа быць. Таму што я хадзіла да сьледчага і казала яму, а ён гаворыць: “А што гэткага ў 15 мільёнах”. Я кажу: “У мяне і мільёна няма”. Можа яны і разьлічваюць, што я не знайду гэткія грошы. Я іх, канешне, не знайду. Калі толькі запазыку ўзяць... “

Цяпер застаецца чакаць, ці здолеюць сябры і сяброўскія арганізацыі сабраць неабходную колькасьць грошай, а таксама, ці вартыя спадзяваньні на слова сьледчага.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: