Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Дзень Волі на плошчы Каліноўскага
13:41, 21/03/2007

Святкаванне Дня Волі адбудзецца 25 сакавіка, у 12.00 на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) у Менску. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі абвясцілі сябры аргкамітэта па святкаванні Дня Волі: лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алесь Стральцоў і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык. “25 сакавіка беларускі народ выступіць у падтрымку незалежнасці Беларусі і заявіць пра неабходнасць дэмакратычных пераменаў у нашай краіне. Мы падтрымліваем прапановы Еўрапейскага Звяза ўладам і народу Беларусі і паўтараем, што яны стануць рэальнасцю пры ўмове выканання крокаў у бок дэмакратыі. І адзін з такіх крокаў – дазвол святкавання нацыянальнага свята Беларусі ў цэнтры горада. Мы спадзяемся, што ўлады дазволяць людзям сабрацца на плошчы”, – гаворыцца ў заяве аргкамітэта па святкаванні Дня Волі.

 ПАЛIТЫКА 

Дакладчык ПАРЭ: «Менску неабходна наблізіцца да эўрапейскіх дэмакратычных стандартаў»
18:51, 21/03/2007

Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі Андрэа Рыгоні і старшыня камісіі так званай палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Аляксандар Архіпаў 20 сакавіка ў Рыме абмеркавалі магчымасьці ўдзелу Беларусі ў дэбатах ПАРЭ, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сидорский опасается срыва договоренностей в рамках ЕврАзЭС
18:32, 21/03/2007

Премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский выразил серьезную озабоченность невыполнением поручений президентов стран, входящих в ЕврАзЭС, по срокам формирования Таможенного союза.

Былога судзьдзю апраўдалі
18:26, 21/03/2007

Сёньня суд Савецкага раёну Гомелю спыніў крымінальную справу супраць былога судзьдзі Сяргея Ярашэвіча нібыта за абразу рагачоўскіх судзьдзяў. Нагадаем, што спадара Ярашэвіча са Жлобіна прыцягвалі да адказнасьці за запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў Рагачоўскага суду. Былы судзьдзя Ярашэвіч параўнаў тамтэйшых судзьдзяў Уладзімера Саламейчука й Мікалая Рубісава з судзьдзямі 1937 году, якія судзілі паводле прынцыпу “быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца”.

«25 сакавіка - гэта дзень, які далучае да зямлі, на якой нарадзіўся»
17:54, 21/03/2007

25 сакавіка, дзень утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, стаў для дэмакратычна настроеных беларусаў адным з галоўных сьвятаў — Днём Волі. Карэспандэнт «Радыё Свабода» высьвятляў, як ставяцца да гэтай даты вядомыя ў краіне асобы.

Уладзімір Гусеў: Паміж Расеяй і Беларуссю адбываецца камерцыялізацыя ўсіх стаcункаў
17:53, 21/03/2007

"Паміж Расеяй і Беларуссю адбываецца камерцыялізацыя ўсіх стасункаў", – заявіў першы намеснік старшыні Камітэта па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і ўласнасці Савета Федэрацыі Расеі Уладзімір Гусеў, каментуючы ў інтэрв’ю REGIONS.RU увядзенне Беларуссю зямельнага падатку на ЛЭП, газаправоды і нафтаправоды.

Віктар Івашкевіч: «Ёсьць каму бараніць Незалежнасьць Беларусі»
17:22, 21/03/2007

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адказаў на пытаньні слухачоў “Радыё Свабода” наконт святкаваньня 25 сакавіка Дня Волі.

У Менск прыехаў новы амбасадар Украіны
16:34, 21/03/2007

Новы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы ўручыў сёння копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС нашай краіны Сяргею Мартынаву. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў амбасадзе Украіны ў Беларусі.

Режим свободного падения
16:22, 21/03/2007

С какой стороны ни взгляни на оперативную сводку Минстата о макроэкономических показателях работы экономики за январь-февраль текущего года, нигде не усматриваются признаки оживления, пишет «БелГазета». В 2007 году темпы роста белорусской экономики сжимаются как шагреневая кожа.

21 сакавіка 2006 года. Намётавае мястэчка на плошчы Каліноўскага (Фота)
15:43, 21/03/2007

Год таму, 21 сакавіка, на плошчы Каліноўскага ў Менску вось ужо другі дзень стаяла намётавае мястэчка. Беларусы, нягледзячы на мароз, мужна пратрымаліся ўсю ноч. З усяго Менска на плошчу ішлі людзі і неслі маладым патрыётам гарачую гарбату, каву, ежу, коўдры, цёплыя рэчы. Гучала музыка, луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Віцэ-прэзідэнт «Транснафты»: Беларусь страціць 50 мільёнаў тон транзіту нафты
15:13, 21/03/2007

Расея можа ўдвая паменшыць пастаўкі нафты цераз Беларусь – праект абыходнага нафтаправода гатовы. Літва ў гэтым выпадку будзе змушаная завозіць расейскую нафту выключна танкерамі, піша сёння «Газета.ру».

50 прычын любіць Еўрапейскі Звяз
14:57, 21/03/2007

У сувязі з юбілеем Еўразвяза брытанскае выданне The Independent прыводзіць 50 пераваг, якія ён прынёс, і адказвае на пытанне: “Што дала нам Еўропа?”

Прэзідэнт Францыі назваў імя свайго пераемніка – гэта Нікаля Сарказі
14:52, 21/03/2007

Прэзідэнт Францыі Жак Шырак абвясціў у сераду, што аддае перавагу ў якасці свайго пераемніка ў Елісейскім палацы кандыдату кіроўнага Звяза ў падтрымку народнага руху (ЗПНР) Нікаля Сарказі. «Я аддаю свой голас і выказваю падтрымку кандыдату ЗПНР», – гаворыцца ў тэлевізійным звароце прэзідэнта.

У Варшаве прэзентавалі фільм «Плошча» (Фота)
14:33, 21/03/2007

20 сакавіка ў прэстыжным варшаўскім кінатэатры “Муранаў” адбыўся паказ фільма беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Такім чынам у Варшаве адзначылі гадавіну акцый на Кастрычніцкай плошчы, якія прайшлі ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. Арганізатарам імпрэзы выступіў “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”

Беларусы Польшчы перадалі звароты ў амбасады 31 краін свету
14:04, 21/03/2007

Сёньня група беларусаў, якія жывуць у Варшаве, скончыла акцыю перадачы звароту ў амбасады краінаў Эўразьвязу і іншых найбольш уплывовых дзяржаваў сьвету. У дакумэнце -- заклік падтрымаць ініцыятыву польскага Сэнату і таксама зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

Рада бяспекі ААН можа прыняць «адпаведныя меры» па Беларусі
13:45, 21/03/2007

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын мае намер рэкамендаваць Радзе бяспекі ААН “прыняць адпаведныя меры для забеспячэння выконвання Рэспублікай Беларусь яе прававых абавязальніцтваў”. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе А.Севярына, змешчаным на афіцыйным сайце Рады ААН па правах чалавека.

Па ацэнках улад 25 сакавіка на вуліцы Менска выйдзе 30 тысяч чалавек
11:14, 21/03/2007

Як вядома, напярэдадні масавых мерапрыемстваў сілавыя структуры робяць папярэднюю ацэнку магчымай колькасці ўдзельнікаў. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97 ад крыніцы ў Міністэрстве ўнутраных спраў, улады ацэньваюць верагодную колькасць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ў 30 тысяч чалавек.

Першы. Падпольны. Міжнародны (Фота)
10:47, 21/03/2007

Прыезд у Менск чэшскага тэатральнага калектыву “Самыя любімыя медзведзяняты” адзначыў сабою новы этап у развіцці міжнародных сувязяў беларускай контркультуры. Падпольны ў канцы 1980-х гадоў чэшскі тэатральны калектыў прывёз у беларускую сталіцу спектакль “Качмарак – калачаўскі жандар”, які да гэтага быў паказаны ў сямі краінах: Чэхіі, Нямеччыне, Францыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Літве і Славакіі.

Ходорковского и Лебедева возвращают в Москву
10:15, 21/03/2007

Бывшего главу НК "ЮКОС" Михаила Ходорковского и главу МФО "МЕНАТЕП" Платона Лебедева должны будут этапировать в Москву если решение, которое накануне принял Басманный суд Москвы вступит в законную силу, сообщает NEWSru.com. Накануне судья Елена Ярлыкова признала незаконным проведение предварительного следствия по новому делу в отношении Ходорковского и Лебедева в Чите.

У Варшаве ў Дзень Волі пройдзе сьвятая імша па-беларуску
10:01, 21/03/2007

25 сакавіка, у Дзень Волі, у Варшаве адбудзецца Сьвятая Імша на беларускай мове, на якой беларусы Польшчы будуць маліцца за нашую Радзіму.

У аэрапорце Шэймана сустрэў брат Уга Чавеса
09:54, 21/03/2007

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман у Венесуэле правядзе перамовы па пытаннях развіцця двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага, вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Бацька-яга супраць
09:46, 21/03/2007

У пятніцу адбудзецца чарговае паседжанне Савета міністраў усё больш прывіднай саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Фонам для гэтага мерапрыемства паслужаць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі, якія ўвесь час ускладняюцца. У расейска-беларускіх стасунках не засталося ўжо, мабыць, ніводнай сферы, дзе не было б узаемных папрокаў і нездаволенасцяў. Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні зямельнага падатку за карыстанне лінейнымі збудаваннямі (у тым ліку ЛЭП, газаправоды і нафтаправоды), якія праходзяць па землях ляснога фонду. Такім няхітрым чынам беларуская казна павінна папоўніцца на 50 млн дал. ад расейскіх кампаній, а экспарт нафты і газу цераз тэрыторыю Беларусі стане для Расеі яшчэ менш выгодным, піша газета «Время новостей».

Ва ўрад Расеі перададзены праект пастановы аб нафтаправодзе ў абыход Беларусі
09:42, 21/03/2007

Ва ўрад Расеі перададзены на разгляд і сцвярджэнне праект пастановы аб будаўніцтве нафтаправода “Унеча (Бранская вобласць) – Прыморск (Ленінградская вобласць)”. Дакумент узгоднены ўсімі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, паведаміла 20 сакавіка агенцтва Прайм-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве прамысловасці і энергетыкі Расеі.

Лукашэнка прымусіць «Транснафту» і «Газпром» плаціць за зямлю
09:42, 21/03/2007

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб спагнанні зямельнага падатка ці арэнднай платы за землі ляснога фонду, занятыя лінейнымі збудаваннямі энергатранспартных сістэм. Пасля перадачы гэтых земляў з катэгорыі земляў ляснога фонду ў катэгорыю земляў прамысловасці, транспарту, сувязі, энергетыкі, абароны і іншага прызначэння ўладальнікі лінейных збудаванняў (у тым ліку расейскія “Транснафта”, “Газпром” і “Транснафтапрадукт”) будуць абавязаныя ўнасіць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы. Гэта дазволіць атрымаць дададковыя прыбыткі ў 17 млрд. беларускіх рублёў (каля $8 млн.) у год, адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Ці пакажуць у Менску «300 спартанцаў»?
10:19, 21/03/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

«Палатка» передумала стерилизовать асоциальных личностей
17:25, 21/03/2007

«Депутаты» так называемой палаты представителей отказались от идеи законодательно оформить стерилизацию асоциальных личностей. Об этом, как пишет в среду Telegraf.by, сообщил председатель комиссии по правам человека нижней палаты «парламента» Юрий Кулаковский.

Расея прапанавала Беларусі адмяніць склады часовага захоўвання для падакцызных тавараў
14:46, 21/03/2007

Беларусь гатовая адмяніць склады часовага захоўвання для падакцызных расейскіх тавараў, але толькі на ўзаемнай аснове, заявіў журналістам, каментуючы прычыны адтэрміноўкі падпісання пагаднення аб узаемным гандлі паміж Беларуссю і Расеяй, віцэ-прэм’ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў, упаўнаважаны на падпісанне гэтага пагаднення, паведамляе “Інтэрфакс”.

Военнообязанных запаса призывают на сборы в ВВС и войска ПВО Беларуси
14:44, 21/03/2007

Военнообязанный запаса призывают на учебные сборы в ВВС и войска ПВО Беларуси, сообщили "Интерфаксу" в министерстве обороны республики. "Военнообязанных из Минска и Минской области призывают в войска Северо-западного оперативно-тактического командования ВВС и войск ПВО Беларуси", - проинформировали собеседники агентства.

У Менску зьнікла мэмарыяльная дошка памяці забітых габрэяў
10:38, 21/03/2007

Прадстаўнікі Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і суполак падалі заяву ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: