|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
50 прычын любіць Еўрапейскі Звяз 14:57, 21/03/2007 1. Спыніліся войны паміж еўрапейскімі краінамі. 2. Дэмакратыя паспяхова дзейнічае ў 27 краінах. 3. Некалі бедныя краіны накшталт Ірландыі, Грэцыі і Партугаліі маюць поспех. 4. Створаны найбуйнейшы ў свеце агульны рынак. 5. Еўрапейскія спажыўцы карыстаюцца беспрэцэндэнтнымі магчымасцямі. 6. Супрацоўніцтва па агульнаеўрапейскай іміграцыйнай палітыцы. 7. Супрацоўніцтва ў барацьбе з злачыннасцю з дапамогай “Еўрапола”. 8. Законы спрасцілі для брытанцаў куплю нерухомасці ў Еўропе. 9. Пляжы і рэкі па ўсёй Еўропе пачысцелі. 10. Ва ўсіх працоўных еўрапейцаў ёсць чатырохтыднёвы адпачынак, які аплачваецца. 11. Скасаванае пакаранне смерцю (яно несумяшчальнае з сяброўствам у ЕЗ). 12. Канкурэнцыя прыватных кампаній азначае патанненне тэлефонных званкоў. 13. Невялікая колькасць службоўцаў ЕЗ (24 тыс. супрацоўнікаў – менш, чым на BBC). 14. Французы зноў ядуць ангельскую ялавічыну. 15. Мовы нацыянальных меншасцяў, напрыклад ірландцаў, валійцаў і каталонцаў, афіцыйна прызнаюцца і знаходзяцца пад абаронай. 16. Еўропа дапамагае выратаваць планету, рэгулюючы выкіды вуглякіслага газу. 17. Адзіная валюта ад Дубліна да Берліна (але не ў Вялікабрытаніі). 18. У Еўропу забаронены ўезд такім тыранам, як дыктатар Зімбабвэ Роберт Мугабэ. 19. ЕЗ дае краінам, якія развіваюцца, удвая большую дапамогу, чым Злучаныя Штаты. 20. Пэўныя патрабаванні да бяспекі аўтамабіляў, аўтобусаў і самалётаў. 21. Бясплатная медыцынская дапамога для турыстаў. 22. Еўрапейскія міратворцы дзейнічаюць у гарачых кропках па ўсім свеце. 23. Адзіны еўрапейскі рынак даў людзям танныя авіябілеты і выклікаў у раней забытых гарадах новы эканамічны ўздым. 24. Уведзеныя пашпарты хатніх жывёлін. 25. На цягніку Eurostar з Лондана да Парыжа можна дабрацца за 2 гадзіны 35 хвілін. 26. Перспектыва ўступлення ў ЕЗ выклікала рэформы ў Турцыі. 27. Межы не мяшаюць пакупнікам і павялічваюць для іх магчымасць уплыву на рынак. 28. Нізкі кошт на паездкі і на праграмы навучання забяспечвае еўрапейскай моладзі вялікую мабільнасць. 29. Маркіроўка прадуктаў харчавання стала больш зразумелай. 30. Зніклі стамляльныя праверкі на мяжы. 31. Авіяпасажырам выплачваюцца кампенсаванні за затрымку рэйсаў. 32. Цалкам забароненыя выпрабаванні на жывёлах у касметычнай галіне. 33. Больш актыўнай стала абарона дзікай прыроды ў Еўропе. 34. Фонд рэгіянальнага развіцця дапамог бедным раёнам Вялікабрытаніі. 35. Еўрапейскія кіроўчыя правы сапраўдныя па ўсім ЕЗ. 36. Брытанцы значна менш адчуваюць сябе астраўлянінамі. 37. Еўрапейскія бананы, насуперак прагнозам скептыкаў, прамымі не сталі. 38. Хуткі эканамічны рост – летась ён быў больш, чым у Злучаных Штатах. 39. Адзіны рынак прыцягнуў у Брытанію лепшых еўрапейскіх футбалістаў. 40. Заканадаўства аб правах чалавека абараняе правы асобы. 41. Еўрапейскі парламент правярае дэмакратычнасць усіх законаў ЕЗ. 42. ЕЗ дае краінам большую незалежнасць, а не адбірае яе. 43. Еўразвяз становіцца годнай процівагай уплыву ЗША і Кітая. 44. Еўрапейская іміграцыя выклікала ўздым брытанскай эканомікі. 45. Еўрапейцы ўсё часцей ведаюць некалькі моў. 46. Еўропа паказала Вялікабрытаніі прыклад, як след фінансаваць нацыянальную ахову здароўя. 47. Брытанскія рэстараны сталі больш разнастайнымі. 48. Прафесійныя працаўнікі цалкам свабодна могуць рабіць кар’еру па ўсёй Еўропе. 49. Еўропа зрабіла рэвалюцыю ў брытанскіх звычках у ежы і гатаванні. 50. Падобныя спісы выводзяць еўраскептыкаў з сябе.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|